Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Школьныя гады цудоўныя»: выстава ў аддзеле абанемента

«Школьныя гады цудоўныя»: выстава ў аддзеле абанемента

«Школьныя гады цудоўныя»: выстава ў аддзеле абанемента

Аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі запрашае здзейсніць падарожжа ў часе і акунуцца ў атмасферу дзяцінства. З 20 жніўня тут будзе прадстаўлена кніжная выстаўка «Школьныя гады цудоўныя», прымеркаваная да надыходзячага Дня ведаў.


Кожнаму з нас хочацца вярнуцца ў школьныя гады — самы шчаслівы і бесклапотны час. Выстава атрымалася настальгічнай: яна абавязкова выкліча ў наведвальнікаў успаміны пра цудоўную пару маладосці, надзей і кахання.


На выстаўцы прадстаўлены мастацкія кнігі беларускіх, рускіх і замежных аўтараў, якія расказваюць пра розныя падзеі школьнага жыцця. Тут сабрана вялікая разнастайнасць літаратуры — ад сур'ёзнай і павучальнай да пацешнай і смешнай. Вы зможаце прыгадаць творы класікаў, а таксама пазнаёміцца з кнігамі сучасных аўтараў.


Экспазіцыю адкрываюць кнігі беларускіх аўтараў. Сярод іх — новы зборнік апавяданняў пра школу Наталлі Канстанцінавай «Зазірні мне ў душу» (Мінск, 2026). Школа, настаўнікі, аднакласнікі — гэта яркая і незабыўная старонка жыцця кожнага з нас. Пра настаўнікаў і іх працу напісана нямала вершаў і песень, знята шмат кінафільмаў, а мы з дапамогай экспазіцыі ўспомнім самыя вядомыя і любімыя кнігі: С. Кузняцоў «Настаўнік Дымоў» (Масква, 2017), Ч. Айтматаў «Першы настаўнік» (Масква, 2025), А. Макаранка «Педагагічная паэма» (Санкт-Пецярбург, 2023) і іншыя.


Лепшыя кнігі пра школьнае каханне вартыя вашай увагі. Сярод іх — самая вядомая аповесць Г. Шчарбаковай «Вам і не снілася» (Масква, 2025), экранізаваная Іллём Фрэзам і якая стала хітом кінапракату. Нараўне з сур'ёзнай літаратурай аб школе на выставе знойдуцца і раманы ў жанры фантастыкі і фэнтэзі. Напрыклад, раман М. Шпанава «Вучань чарадзея» (Масква, 2013) з серыі «Рэтра бібліятэка прыгод і навуковай фантастыкі».


Калі вы засумавалі па школьных гадах ці проста любіце чытаць кнігі пра школу, гэтая выстава для вас! Экспазіцыя будзе працаваць да 9 верасня.

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу