Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 30 снежня 2024 г. па 30 студзеня 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «Выбіраем будучыню. Дзённік перадвыбарнай кампаніі–2025». Экспазіцыя прадстаўляе матэрыялы па электаральнай кампаніі, пытаннях выбарчага працэсу, ролі першай асобы ў дзяржаве, выкананні грамадзянскага абавязку выбаршчыкаў. Да выбараў выстава будзе аператыўна знаёміць і з новымі публікацыямі аб перадвыбарнай кампаніі.
Рэспубліка Беларусь — незалежная, суверэнная і міралюбівая дзяржава, якая ў сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.
Прэзідэнцкія выбары — знакавая з’ява ў развіцці любой краіны, выпрабаванне на трываласць палітычнай сістэмы. Менавіта выбары Прэзідэнта вызначаць будучыню Беларусі на найбліжэйшыя гады. Галасаванне на выбарах — рэальная магчымасць праявіць грамадзянскую пазіцыю і прама паўплываць на лёс краіны.
23 кастрычніка 2024 г. на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў вызначана дата выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 26 студзеня 2025 года. У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ЦВК зацвердзіў Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
6 снежня завяршыўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Згодна з выбарчым заканадаўствам, кожнаму прэтэндэнту на вышэйшую пасаду ў краіне неабходна было сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў Прэзідэнты дзейнага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку, старшыню Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыню ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, індывідуальнага прадпрымальніка Ганну Канапацкую і першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкава. Працэдура ўручэння пасведчанняў прайшла ў ЦВК 23 снежня. Далей настане этап перадвыбарнай агітацыі: ён працягнецца з 1 па 25 студзеня 2025 года. Датэрміновае галасаванне на выбарах пачнецца 21 студзеня 2025 года.
Выстава падрыхтавана на аснове публікацый з часопісаў «Беларуская думка», «Веснік адукацыі», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні», «Архівы і справаводства», а таксама газет «7 дзён», «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39