![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Што яму, летуценніку, трэба?
На планеце маёй дзень пры дні
Чалавек падымае неба
Да касмічнае вышыні…
Мікола Мятліцкі
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала працу кніжная выстава «Пётр Климук: жизнь и подвиг космонавта», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння ўраджэнца Берасцейшчыны, Ганаровага грамадзяніна Брэста, лётчыка-касманаўта СССР, генерал-палкоўніка авіяцыі, двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Ільіча Клімука.
На экспазіцыі прадстаўлены кнігі юбіляра «Рядом со звёздами» (Масква, 1979) и «Зоры побач» (Мінск, 1977), а таксама – кнігі аб ім, энцыклапедычныя выданні, артыкулы з часопісаў.
На выставе можна азнаёміцца з успамінамі скульптара Івана Місько, які працаваў над бюстам касманаўта, устаноўленым у 1978 г. на бульвары Касманаўтаў у Брэсце.
Шматлікія беларускія пісьменнікі прысвячалі свае творы Пятру Ільічу, сярод якіх: Генадзь Бураўкін, Ларыса Геніюш, Мікола Мятліцкі, Зінаіда Дудзюк, Віктар Гардзей, Уладзімір Сітуха і інш.
Аддзел краязнаўства
+375 162 57 48 79