![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
26 лістапада 2020 г. спаўняецца 90 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча. З нагоды святкавання гэтага юбілею ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца разгорнутая выстава літаратуры «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Будзе!».
Уладзімір Караткевіч — адна з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.
Асабістая заслуга У. Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народа.
На выставе прадстаўлены больш за 80 дакументаў: кнігі, артыкулы з часопісаў, аўдыякнігі, альбомы. Гэта найбольш вядомыя творы аўтара: аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі», паэтычныя зборнікі і пераклады.
На экспазіцыі знойдзеце архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну, успаміны пра пісьменніка. У працах вядомых беларускіх крытыкаў А. Русецкага, С. Андраюка, Д. Бугаёва, М. Мішчанчука, З. Мельнікавай, Д. Марціновіча, якія таксама прадстаўлены на выставе, разглядаецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуюцца праблематыка і жанрава-стылістычныя асаблівасці твораў.
У асобных тамах 25-томнага выдання збору твораў аўтара прадстаўлены сцэнарыі дакументальных і мастацкіх фільмаў, кінанавелы і лібрэта опер і балета. Асаблівую цікавасць выклікаюць упершыню выдадзеныя малюнкі Уладзіміра Караткевіча. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, замалёўкі гістарычных персанажаў, шаржы і гумарыстычныя малюнкі.
Выстава экспануецца з 26 лістапада для шырокага кола чытачоў.
Запрашаем усіх аматараў беларускага слова наведаць нашу выставу!
Марашчук Ирына Мікалаеўна,
гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74