Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Творчество Дмитрия Кабалевского»

Выстава «Творчество Дмитрия Кабалевского»

Выстава «Творчество Дмитрия Кабалевского»

З 30 снежня 2024 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Творчество Дмитрия Кабалевского», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння кампазітара, дырыжора, піяніста, педагога. Аўтар опер «Кола Брюньон», «Семья Тараса», «Никита Вершинин», Рэквіема (на словы Р. І. Раждзественскага), сімфоній, канцэртаў, камерна-вакальных і камерных твораў. Амаль 50 год выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі. Стварыў арыгінальную канцэпцыю і праграму агульнага музычнага выхавання і адукацыі дзяцей, быў шматгадовым аўтарам і вядучым радыёперадач «Детям о музыке», «Музыкальные вечера для старшеклассников», мноства артыкулаў па пытаннях эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі, кампазітарскага майстэрства. Заснавальнік (1983) і галоўны рэдактар часопіса «Музыка в школе».


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, грамзапісы, паштоўкі. Цікавасць уяўляе кніга Дзмітрыя Кабалеўскага «Прекрасное пробуждает доброе» (Масква, 1973). Гэта зборнік выбраных артыкулаў, дакладаў і выступленняў аўтара на старонках друку, на розных канферэнцыях і кангрэсах у Савецкім Саюзе і за мяжой з 1957 па 1971 г. па пытаннях эстэтычнага выхавання. У аснову кнігі Дзмітрыя Кабалеўскага «Про трёх китов и про многое другое» (Масква, 1972) пакладзены гутаркі кампазітара пра музыку, якія ён вёў па радыё. У кнізе паказана сувязь музыкі з жыццём, літаратурай і жывапісам. Кніга Кабалеўскага «Воспитание ума и сердца» прысвечана пытанням маральнага і эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення. Запрашаем усіх ахвочых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да 13 студзеня.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу