Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 30 студзеня па 28 лютага 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў дэманструецца выстава «Пяцігодка якасці: Год добраўпарадкавання» з цыкла «Беларусь. Традыцыі якасці».
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі 2025–2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці, якая павінна ахапіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў і паслуг.
Кожны год пяцігодкі будзе прысвечаны аднаму з найважнейшых напрамкаў. 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. У сувязі з гэтым будуць прыняты маштабныя меры па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. У 2025 г. прадугледжана актывізаваць валанцёрскі рух, рэалізаваць шэраг грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны. Гэты год закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця людзей.
На выставе «Пяцігодка якасці: Год добраўпарадкавання» з цыкла «Беларусь. Традыцыі якасці» прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў па планах і задачах прадпрыемстваў і арганізацый, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны, стварэнні зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці беларусаў. Вялікая ўвага нададзена матэрыялам па пытаннях павышэння якасці жыцця людзей.
Выстава падрыхтавана па матэрыялах публікацый з газет «7 дней», «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка» і інш. і часопісаў «Беларуская думка», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні», «Наука и инновации», «Родная прырода», «Государственный контроль» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39