Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 27 лістапада па 25 снежня 2019 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «История милиции Брестчины: 80 лет пути».
Свой летапіс міліцыя Брэстчыны пачала з верасня 1939 г. Пасля ўз’яднання заходніх абласцей Беларусі з БССР быў выдадзены загад № 5, у якім прадпісвалася Часовым Упраўленням гарадоў стварыць грамадзянскую міліцыю. Наступным этапам станаўлення органаў унутраных спраў Брэсцкай вобласці стаў загад НКУС СССР ад 02.11.1939 г. «Аб арганізацыі органаў НКУС Заходняй Беларусі». У дадатак да дадзенага 29 лістапада 1939 г. быў выдадзены загад аб утварэнні Упраўлення НКУС па Брэст-Літоўскай вобласці БССР. Менавіта гэты дзень лічыцца днём утварэння міліцыі Брэсцкай вобласці.
Да 80-гадовага юбілею міліцыі Брэстчыны супрацоўнікі аддзела падабралі і прадставілі на выставе артыкулы з перыядычных выданняў пра ўз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі і ўтварэнне міліцыі нашага краю. Чытачам будзе цікава даведацца пра першага начальніка міліцыі Брэстчыны і яго паслядоўнікаў. На выставе шырока прадстаўлены артыкулы аб працы супрацоўнікаў міліцыі ўсіх раённых аддзелаў вобласці ў цяперашні час.
Выстава падрыхтавана па матэрыялах газет: «Звязда», «Заря», «На страже», «Брестский вестник», «Навіны Камянеччыны», «Навіны Палесся» і інш., а таксама часопіса «Милиция Беларуси».
.
Сахарэвіч Людміла Іванаўна,
заг. чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактный тэлефон: + 375 162 57 48 39