|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 1 ліпеня па 10 жніўня 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі ім.М. Горкага працуе выстава «Беларусь. Традыцыі якасці», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Якасць — нацыянальная ідэя беларускай дзяржавы і стратэгічны арыенцір развіцця. У Беларусі пытанням якасці заўсёды ўдзялялася першарадная ўвага. З 1999 года ў краіне праводзіцца конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. У 2024 годзе, працягваючы лепшыя савецкія традыцыі, быў заснаваны Дзяржаўны знак якасці, а 2025—2029 гады аб'яўлены Пяцігодкай якасці. Акрамя таго, Беларусь штогод далучаецца да святкавання Сусветнага дня якасці, які традыцыйна праходзіць у другі чацвер лістапада. У 2025 годзе мерапрыемствы прайшлі пад дэвізам «Беларуская якасць — традыцыі, працавітасць, тэхналогіі».
Высокая якасць прадукцыі служыць асновай эканамічнай незалежнасці і тэхналагічнага суверэнітэту краіны. Абапіраючыся на развітую прамысловую базу і экспартны патэнцыял, Беларусь паслядоўна ўмацоўвае сваю нацыянальную бяспеку.
На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы аб развіцці і дасягненнях у сферы якасці ў розных рэгіёнах краіны, а таксама публікацыі аб першых у гісторыі суверэннай Беларусі ўладальніках Дзяржаўнага знака якасці.
Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў «Экономика Беларуси», «Стандартизация», «Беларуская думка», «Союзное государство», «Наука и инновации», «Белорусское сельское хозяйство» і іншых выданняў.
Запрашаем чытачоў азнаёміцца з матэрыяламі выставы.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39