Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Быць рэжысёрам ва ўсім»

Выстава «Быць рэжысёрам ва ўсім»

Выстава «Быць рэжысёрам ва ўсім»

Мы адзначаем юбілей — 80 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, педагога, кінарэжысёра Міхаіла Мікалаевіча Пташука (28.01.1943 – 26.04.2002). Ураджэнец вёскі Федзюкі Ляхавіцкага раёна, што на Брэстчыне. Ён скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна (1967), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР (1972) і з 1974 г. працаваў на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».


Запрашаем наведаць выставу «Быць рэжысёрам ва ўсім» у аддзеле літаратуры па мастацтве (3-і паверх). У юбілейнай экспазіцыі прадстаўлены кніжныя і перыядычныя выданні (больш за 40 экз.) аб жыцці і творчасці майстра. Творчасць М. Пташука гэта своеасаблівы «кіналетапіс вайны», экранізацыя твораў Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Уладзіміра Багамолава. «Знак бяды», «Вазьму твой боль», «У жніўні 44-га» ўвайшлі ў «залаты фонд» айчыннага кінематографа. Выстава экспануецца да сярэдзіны лютага.



Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу