Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Адной з найважнейшых задач чалавецтва з'яўляецца захаванне культурнай спадчыны і перадача яе нашчадкам. Толькі ўсе разам, аб'яднаўшы намаганні, мы можам справіцца з дадзенай місіяй. З 8 па 11 красавіка 2024 г. ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (г. Масква) праходзіў VII Міжнародны навукова-практычны семінар «Реставрация документа: консерватизм и инновации». Сваімі ведамі і вопытам абменьваліся спецыялісты з Расіі, Беларусі, Турцыі, Узбекістана, Казахстана, Азербайджана і інш.
Гэты прафесійны форум рэстаўратараў і захавальнікаў бібліятэчных, музейных, архіўных фондаў вызначаўся практычнай скіраванасцю. Эксперты найбуйных сусветных рэстаўрацыйных цэнтраў знаёмілі ўдзельнікаў з новымі матэрыяламі, абсталяваннем, тэхнікамі ў гэтай сферы; дзяліліся вопытам выкананых рэстаўрацыйных работ у галіне графікі, вокладкі, ліставай рэстаўрацыі, работы са скурай, пергаментам, папірусам; праводзілі майстар-класы і практычныя заняткі.
Ад Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў працы семінара прыняла ўдзел загадчык аддзела рэдкай кнігі Пінкевіч Алена Аляксееўна. Яна наведала майстар-класы «Контроль микроклиматических параметров для предупреждения вспышки массового заражения микромицетами документов», «Реставрация сильноруинированных документов с дублировкой на японскую бумагу типа “шелковка”».
Правядзенне такіх форумаў мае немалаважнае значэнне ў справе павышэння кваліфікацыі спецыялістаў-рэстаўратараў і захавальнікаў кніжных фондаў, што ў сваю чаргу, садзейнічае захаванню помнікаў культуры.
Аддзел рэдкай кнігі
+375 162 57 48 30