Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Вучэбна-практычныя заняткі са студэнтамі БрДУ імя А. С. Пушкіна

Вучэбна-практычныя заняткі са студэнтамі БрДУ імя А. С. Пушкіна

Вучэбна-практычныя заняткі са студэнтамі БрДУ імя А. С. Пушкіна

22 красавіка 2021 г. у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыліся вучэбна-практычныя заняткі з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта спецыялізацыі «Беларуская філалогія» БрДУ імя А. С. Пушкіна.


У рамках вывучэння прадмета «Крыніцазнаўства гісторыі беларускай літаратурнай мовы» студэнты 1-га курса знаёміліся з серыяй дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў «Летапіс друку Беларусі», якія выдаюцца Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі: па зададзенай тэме ажыццяўлялі бібліяграфічныя адшуканні па «Кніжным летапісе». Занятак курыравала заг. кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л. В. Леванцэвіч.


Затым адбыліся заняткі па літаратурным рэдагаванні для студэнтаў 3-га курса пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Л. І. Яўдошынай і з удзелам супрацоўнікаў бібліятэкі.


З кансультацыяй аб працы з тэкстам і методыцы работы над навуковым артыкулам выступіла вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела В. А. Гарбачэўская. Яна распавяла пра адрозненні анатацыі і рэцэнзіі і пра рэсурсы бібліятэкі. Студэнты даведаліся, што ўключае ў сябе даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі, як карыстацца электронным каталогам пры падборы неабходнай інфармацыі, як скласці бібліяграфічны спіс выкарыстанай літаратуры ў сваёй навуковай працы і якімі пры гэтым карыстацца стандартамі.


Заг. агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова прэзентавала выставу літаратуры «Филология — любовь к слову». Яна падрабязна спынілася на дадатковых паслугах, якія прадастаўляюцца чытачам бібліятэкі.


У канцы заняткаў студэнты самастойна пазнаёміліся з матэрыяламі выставы.



Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу