Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Удзел у праекце «Цягнік Памяці»

Удзел у праекце «Цягнік Памяці»

Удзел у праекце «Цягнік Памяці»

21 чэрвеня 2025 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага вітала ўдзельнікаў «Цягніка Памяці» ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце — тут адбылася сустрэча моладзі з арганізатарамі праекта.


Чацвёрты «Цягнік Памяці» ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі аб'яднаў 200 старшакласнікаў з усіх 15 былых рэспубалік СССР. Бібліятэка прадставіла кніжную экспазіцыю «Перамога, якая аб'ядноўвае» і інтэрактыўную віктарыну «Памяць Вялікай Перамогі».


У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў самы магутны партызанскі рух у Еўропе. Да канца 1943 г. партызаны кантралявалі каля 60% тэрыторыі рэспублікі. Важнае месца на экспазіцыі занялі дакументы аб Беларусі партызанскай: навукова-папулярная, энцыклапедычная, мемуарная літаратура. Сярод кніг — успаміны байца партызанскага атрада пад камандаваннем легендарнага Васіля Каржа Эдуарда Нордмана «Не стреляйте в партизан».


Асобны раздзел экспазіцыі асвятляў трагедыю генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны (кнігі «Пинские евреи», «Барановичское гетто. Колдычесвкий лагерь смерти»; выданні, выпушчаныя пры садзейнічанні Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь і інш.). Сярод навінак — кніга-даніна памяці жыхарам спаленых вёсак Брэстчыны «Забвения не будет: Брестские сёстры Хатыни» (Мінск, 2025).


Не засталіся без увагі вызваленчая аперацыя «Баграціён» і яе героі — ад радавых салдат да вышэйшага афіцэрскага складу, былі прадстаўлены матэрыялы аб усіх найважнейшых бітвах страшнай вайны. Мноства кніг было прысвечана дзецям, на чыё дзяцінства прыйшлася вайна…


Апошні раздзел экспазіцыі ўключыў залаты фонд мастацкай літаратуры — творы пісьменнікаў-франтавікоў, класікаў Валянціна Катаева, Булата Акуджавы, Канстанціна Сіманава, Барыса Палявога, Міхаіла Шолахава, Івана Шамякіна, Васіля Быкава і інш. Сярод кніг — беларуская серыя «Дзеці вайны», выпушчаная выдавецтвам «Чатыры чвэрці». У серыі выйшлі кнігі членаў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаіды Дудзюк «Выжыць на дарозе смерці» і Расціслава Бензярука «Сустрэча ў зялёным жыце».


Інтэрактыўная віктарына «Памяць Вялікай Перамогі» ўключыла два раздзелы: «Памяць Перамогі» (даты, бітвы, мемарыялы, узнагароды, імёны, дзеці на вайне) і «Мастацтва Перамогі» (пісьменнікі і іх кнігі, вершы, выяўленчае мастацтва, песні і кінафільмы).


Акрамя пасажыраў «Цягніка Памяці», з матэрыяламі экспазіцыі азнаёміліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава; старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Аляксандравіч Пархомчык; намеснік Старшыні Савета Федэрацыі, старшыня расійскага арганізацыйнага камітэта праекта Канстанцін Касачоў; міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец; намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Васільевіч Краўчук.


У кнігах аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны заключаны вялікі выхаваўчы патэнцыял, яны прымушаюць задумацца аб мінулым — якім коштам нам дасталіся Мір і Незалежнасць, і наша галоўная задача — іх захаваць.


Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу,

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу