![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 14 красавіка па 3 чэрвеня 2025 г. для карыстальнікаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрыты тэставы доступ да кніжнай платформы Bibliotex Digital Library праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Bibliotex Digital Library — платформа для навуковых і ўніверсітэцкіх бібліятэк, якая ўключае кнігі па тэхнічных і гуманітарных навуках.
Карыстальнікам даступны 8000 электронных кніг па розных тэматыках: біятэхналогіі, журналістыцы, сельскай гаспадарцы, псіхалогіі, інжынерных навуках і тэхналогіях, эканоміцы і інш. Глыбіня доступу — 2018–2025 гг. Папаўненне кніжнымі навінкамі — штодзённае.
Доступ да электроннага рэсурсу Bibliotex Digital Library прадастаўляецца ў сектары выданняў на замежных мовах (3-ці паверх). Для аддаленага доступу неабходна атрымаць лагін і пароль.
Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 162 59 21 74.