Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Слова роднае — вечнасці след»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Слова роднае — вечнасці след»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Слова роднае — вечнасці след»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

З 15 лютага па 6 сакавіка 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў будзе дзейнічаць выстава «Слова роднае — вечнасці след», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў розных краінах свету штогод 21 лютага.


Міжнародны дзень роднай мовы быў аб'яўлены ў лістападзе 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА па ініцыятыве Бангладэш і накіраваны на падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай. У сучасным свеце налічваецца звыш 6 тыс. моў і палова з іх — пад пагрозай знікнення. Гэтае свята дае магчымасць людзям задумацца аб ролі іх роднай мовы, яе развіцці і зберажэнні.


«Я ведаю: нядобрых моў няма,

У кожнай мілагучнасць ёсць і сіла...» — пісаў Г. Бураўкін.


Сярод 25 краін, якія падтрымалі рэзалюцыю ЮНЕСКА, была і Рэспубліка Беларусь. Наша краіна — шматнацыянальная дзяржава, кожны жыхар мае права выбару роднай мовы. Для большасці жыхароў беларуская мова з'яўляецца роднай. Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай краіне — гэта магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу на развіццё сістэмы беларускай літаратурнай мовы, яе ролі ў камунікатыўнай прасторы беларусаў, фарміраванні і падтрымцы нацыянальнай свядомасці і ідэнтычнасці ў XXI стагоддзі. Бо родная мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці — гэта тое, чым ганарыцца кожны народ.


На выставе прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў аб гісторыі беларускай мовы, дзяржаўнай палітыцы Беларусі па падтрымцы і развіццю роднай мовы. Вялікая ўвага нададзена матэрыялам вывучэння роднай мовы, праблемам і перспектывам навучання, а таксама ролі беларускай мовы сярод моў іншых народаў.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах публікацый з часопісаў «Роднае слова», «Беларуская думка», «Народная асвета», «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Пачатковая школа», «Беларуская мова і літаратура», «Пачатковае навучанне» і інш.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу