![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 19 па 31 мая 2025 г. у аддзеле абанемента пачне работу кніжная выстава «Славянскія традыцыі», прымеркаваная да Дня славянскага пісьменства і культуры — свята памяці роўнаапостальных братоў Кірылы і Мяфодзія і створанай імі Азбукі. Свята з'яўляецца сімвалам асветы і культурнага развіцця славянскіх народаў, а таксама нагадвае аб важнасці пісьменства і адукацыі.
У першым раздзеле выставы «Веліч слова славянскага» можна пазнаёміцца з кнігамі «Кирилл и Мефодий: первоучители и просветители славянские» А. Еўсцігнеева (Масква, 2014), «Кирилл и Мефодий» Ю. Лошчыца (Масква, 2013), «Братья» В. Васкабойнікава (Масква, 1979), з якіх вы даведаецеся пра жыццё і дзейнасць асветнікаў, а таксама зможаце пагрузіцца ў гісторыю стварэння славянскага пісьменства і распаўсюджвання хрысціянства сярод славян.
Таксама свята славянскага пісьменства сімвалізуе духоўнае яднанне народаў, якія маюць агульную гісторыю. На выставе прадстаўлена кніга Я. Неміроўскага «Иван Федоров (около 1510–1583)» (Масква, 1985), прысвечаная першаму рускаму кнігадрукару, выдаўцу «Апостала».
Беларускае кнігадрукаванне з'явілася ў першай чвэрці XVI ст. і звязана з дзейнасцю Францыска Скарыны. Даведацца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця пісьменства, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі можна з кніг «Франциск Скорина: жизнь, труды, время» (Мінск, 2017), «Франциск Скорина и его время: энциклопедический справочник» (Мінск, 1990), «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» (Мінск, 2017) і інш.
Беларуская зямля здаўна славілася імёнамі сваіх таленавітых сыноў і дачок. Славу і гонар не толькі нашага, але і ўсіх славянскіх народаў складаюць імёны беларускіх асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Сімяона Буднага, Сімяона Полацкага і інш. Пра спадчыну светачаў беларускай духоўнай культуры таксама можна даведацца з матэрыялаў, прадстаўленых на экспазіцыі.
Другі раздзел выставы «Да вытокаў народных традыцый» знаёміць чытачоў з культурай і побытам беларускага народа, з творчай спадчынай, з народнымі мастацкімі промысламі, з традыцыямі і святамі. Цікавасць уяўляюць кнігі А. Катовіч «Золотые правила народной культуры» (Мінск, 2011), «Традиционная культура белорусов во времени и пространстве» (Мінск, 2013).
Не ведаючы мінулага, не зразумееш сучаснасці і будучыні. Прыходзьце, чытайце, адкрывайце для сябе новае.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09