Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Праект «#1 рэгіён у асобах. Дзіцячыя пытанні-дарослыя адказы»: сустрэча са Святланай Міхайлаўнай Такарчук

Праект «#1 рэгіён у асобах. Дзіцячыя пытанні-дарослыя адказы»: сустрэча са Святланай Міхайлаўнай Такарчук

Праект «#1 рэгіён у асобах. Дзіцячыя пытанні-дарослыя адказы»: сустрэча са Святланай Міхайлаўнай Такарчук

28 студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі, які з'яўляецца прафесійным святам для ўсіх навукоўцаў, дзеячаў навукі і супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў.


Прыемнай традыцыяй становіцца тое, што гэтае свята прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна праводзяць у юнацкім аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі М. Горкага, сустракаючыся са старшакласнікамі.


29 студзеня 2024 года навучэнцы з ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Брэста» і ДУА «Гімназія № 3 імя В. М. Верамяюк» пазнаёміліся з кандыдатам геаграфічных навук, дацэнтам кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця Святланай Міхайлаўнай Такарчук. Гэта другая сустрэча ў рамках праекта «#1 рэгіён у асобах. Дзіцячыя пытанні — дарослыя адказы».


Святлана Міхайлаўна расказала аб напрамках навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і школьнікаў, аб ГІС-тэхналогіях і магчымасцях папулярызацыі не толькі геаграфічных ведаў, але і ўсіх іншых напрамкаў навукі з дапамогай сучасных тэхналогій.


Студэнтка 3 курса факультэта прыродазнаўства, спецыяльнасць «Геаграфія», Ігнатчук Ангеліна распавяла пра свае дасягненні ў навуцы, аб удзеле ў канферэнцыях і конкурсах, якія праводзяцца як універсітэтам, так і на ўзроўні рэспублікі.


Хлопцы цікавіліся асаблівасцямі паступлення ва ўніверсітэт, тымі магчымасцямі, якія дае даследчая дзейнасць.


Святлана Міхайлаўна і Ангеліна змаглі зарадзіць рабят аптымізмам, а напрыканцы пажадалі ісці наперад да пастаўленых мэтам і дасягаць самых высокіх вяршыняў.


Мы таксама жадаем дзецям усялякіх поспехаў і заўсёды чакаем у бібліятэцы, бо галоўны шлях у навуку пачынаецца з кнігі!

 


Зварот да спісу