Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Прававы чацвер»: дзень адчыненых дзвярэй для першакурснікаў юрыдычных спецыяльнасцей

«Прававы чацвер»: дзень адчыненых дзвярэй для першакурснікаў юрыдычных спецыяльнасцей

«Прававы чацвер»: дзень адчыненых дзвярэй для першакурснікаў юрыдычных спецыяльнасцей

14 лістапада 2024 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага для студэнтаў I курса юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна адбыўся дзень адчыненых дзвярэй «Прававы чацвер».


Загадчык чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова праінфармавала аб шматгадовым супрацоўніцтве бібліятэкі і юрыдычнага факультэта ўніверсітэта. Аб прававых рэсурсах бібліятэкі, дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі, прававых сайтах і рабоце ПЦПІ расказала вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы Ірына Мікалаеўна Марашчук.


У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам была прадстаўлена выстава «Свет права: літаратура ў дапамогу навучальнаму працэсу». Таксама будучыя юрысты азнаёміліся з інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі і багатым дакументным фондам прававой тэматыкі. Завяршылася сустрэча віктарынай «Я — будучы юрыст», у якой студэнты паказалі высокія веды профільных прадметаў. Лепшыя знаўцы адзначаны дыпломамі і прызамі.


Публічны цэнтр прававой інфармацыі

+375 162 5748 74



Зварот да спісу