Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Па слядах Францыска Скарыны»

Выстава «Па слядах Францыска Скарыны»

Выстава «Па слядах Францыска Скарыны»

З 20 студзеня 2025 года ў сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі будзе экспанавацца кніжная выстава «По стопам Франциска Скорины», прымеркаваная да 535-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны і 500-годдзя выдання апошняй надрукаванай ім кнігі «Апостал».


Імя Францыска Скарыны (каля 1490 – 1551 (1552)) — выбітнага дзеяча культуры эпохі Адраджэння, беларускага першадрукара, асветніка і філосафа-гуманіста — сёння вядома не толькі кожнаму беларусу, але і далёка за межамі нашай краіны. Менавіта ён першым з усходніх славян выдаў у Празе «Біблію руску», прызначаную «людем посполитым к доброму изучению», якая складаецца з некалькіх частак. Гэта было першае выданне, адрасаванае жыхарам земляў сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы. Асветнік з Полацка зрабіў пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову ў беларускай рэдакцыі, а каментары, прадмову і пасляслоўе да кожнай сваёй кнігі напісаў па-беларуску. Шостага жніўня 1517 года выйшла ў свет першая кніга — «Псалтыр». З гэтага выдання пачынаецца гісторыя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. На працягу 1517–1519 гадоў Ф. Скарына надрукаваў яшчэ 22 кнігі Старога Запавету. У 1519 годзе ён пераехаў у Вільню, дзе каля 1522 года выдаў «Малую падарожную кніжку», а ў 1525 годзе — «Апостал».


Кнігі, выдадзеныя Францыскам Скарынай, з'яўляюцца нацыянальным здабыткам, а сам асветнік стаў адным з сімвалаў Беларусі. Цяпер выданні Скарыны (прыкладна 520 экзэмпляраў, якія захаваліся да нашых дзён), беражліва захоўваюцца ў многіх краінах свету, пераважная большасць (больш за 350 экзэмпляраў) — у Расіі.


Уся кніжная спадчына Ф. Скарыны ў выглядзе факсімільных выданняў была ўзноўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелЗЭБ у 2017 годзе да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На выставе будуць дэманстравацца факсіміле: «Псалтыр» (1517 г.), «Малая падарожная кніжка» (каля 1522 г.), «Апостал» (1525 г.) і іншыя, таксама будуць прадстаўлены кнігі аб развіцці еўрапейскага і беларускага кнігадрукавання, жыцці і дзейнасці Ф. Скарыны, яго філасофскіх і гуманітарных поглядах. У экспазіцыю ўвайшлі работы Л. І. Уладзімірава, М. В. Нікалаева, А. І. Мальдзіса, А. А. Лойкі, А. К. Цітова, С. Брагі і іншых вядомых даследчыкаў.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу.


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30

Зварот да спісу