![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 7 красавіка па 7 ліпеня 2025 г. у аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава «Памяць мацнейшая за час. Беларускія імёны Перамогі», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945).
Доўгім і цяжкім быў шлях да Перамогі. У суровыя ваенныя гады на абарону Савецкай Айчыны ўзнялася ўся краіна. Дастойны ўклад у разгром фашызму ўнёс і беларускі народ. Нашыя суайчыннікі змагаліся пад Масквой, на вуліцах Сталінграда і Курска, прарывалі блакаду Ленінграда, вызвалялі Еўропу, штурмавалі Берлін і, вядома ж, вызвалялі родную Беларусь.
Неацэнны ўклад у вызваленне ад нацызму ўнеслі беларускія партызаны і падпольшчыкі, якія самааддана змагаліся на акупаваных тэрыторыях, дэманструючы прыклады мужнасці і адвагі. Лепшыя прадстаўнікі беларускага народа навечна занесены ў спіс тых, хто каваў перамогу над фашызмам. 300 тысяч беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 475 беларусам, 10 з якіх атрымалі гэтае званне ў першыя месяцы вайны. Высокі прафесіяналізм, мужнасць і адвага дазволілі 4 нашым землякам стаць двойчы Героямі Савецкага Саюза. Немагчыма назваць імёны ўсіх, хто змагаўся за вызваленне свету ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікую Перамогу кавалі ўсе — ад радавога да маршала. Подзвіг беларусаў у гады вайны — гэта не толькі здабытак гісторыі, але і прыклад служэння Айчыне. З франтавых подзвігаў герояў складаецца гісторыя Вялікай Перамогі. Гісторыя ў асобах.
На выставе «Памяць мацнейшая за час. Беларускія імёны Перамогі» прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў аб ваенных подзвігах беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, сярод якіх як генералы і камандуючыя арміямі, кіраўнікі і арганізатары партызанскага і падпольнага руху, так і радавыя салдаты. Экспазіцыя дэманструе матэрыялы аб Маршале Савецкага Саюза В. Сакалоўскім, генерале арміі А. Антонаве, першых беларускіх Героях Савецкага Саюза 1941 года: Ц. Бумажкова, А. Лізюкова, Л. Даватары, а таксама пра двойчы Герояў Савецкага Саюза І. Якубоўскім, І. Гусакоўскім, С. Шутаве і П. Галавачову. Прадстаўлены публікацыі аб подзвігах беларускіх разведчыкаў, маракоў, лётчыкаў, танкістаў, снайпераў, партызан і падпольшчыкаў.
Выстава падрыхтавана па матэрыялах кніг і артыкулаў з часопісаў «Архивы и делопроизводство», «Беларускі гістарычны часопіс», «Армия», «Беларуская думка», «Родина», «Союзное государство», «Планета» і інш.
Запрашаем чытачоў азнаёміцца з матэрыяламі выставы.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39