Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адзін народ і Радзіма адна!

Адзін народ і Радзіма адна!

Адзін народ і Радзіма адна!

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага працягвае цыкл мерапрыемстваў «Адзін народ і Радзіма адна!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства.


26 верасня 2024 г. урок гісторыі адбыўся для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа. Бібліятэкар агульнай чытальнай залы І. А. Шарсцюк прадставіў прысутным выставу літаратуры «Беларускі шлях: адзінства лёсу». Экспазіцыя ўключыла дакументальныя, навуковыя, навукова-папулярныя матэрыялы з канкрэтнымі фактамі і імёнамі, звязаныя з гістарычнымі падзеямі верасня 1939 года, ваеннымі выпрабаваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, станаўленнем суверэннай беларускай дзяржавы, вырашэннем важнейшых задач дзяржаўнага будаўніцтва ў цяперашні час.


Важнай асаблівасцю выставы сталі кнігі-рарытэты з фонду сектара рэдкай кнігі і сектара краязнаўства: Лочмель І. Ф. «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» (1940 г.), Гарбунова Т. С. «Освобождённая Западная Белоруссия» (1940), «Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве» (1949) і інш.


Пасля падрабязнага агляду матэрыялаў выставы моладзь прыняла ўдзел у віктарыне «Гістарычная памяць — сувязь часоў і пакаленняў». Тры лепшыя знаўцы гісторыі адзначаны граматамі і салодкімі прызамі.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу