Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Новыя часопісы ў бібліятэцы

Новыя часопісы ў бібліятэцы

Новыя часопісы ў бібліятэцы

Паважаныя чытачы! У аддзел перыядычных выданняў сталі паступаць новыя часопісы: «Зелёный контейнер» і «Профессиональное образование».


«Зелёный контейнер» — першае ў Беларусі спецыялізаванае выданне, цалкам прысвечанае пытанням збору і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, утылізацыі цвёрдых камунальных адходаў.


Вытворча-практычны навукова-метадычны часопіс «Профессиональное образование» асвятляе сучасны стан і праблемы развіцця айчыннай і замежнай сістэмы прафесійнай адукацыі. У ім раскрываюцца пытанні педагогікі і псіхалогіі прафесійнага навучання, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, навучання дарослых і падрыхтоўкі працоўных на вытворчасці, прафарыентацыйнай працы з моладдзю. Значная ўвага надаецца навуковым даследаванням у прафесійнай адукацыі.


У новым выглядзе паўстаў перад чытачамі і навукова-папулярны часопіс «История и современность» — раней ён выдаваўся пад назвай «Гісторыя і грамадазнаўства».


Запрашаем вас азнаёміцца з новымі часопісамі і нагадваем, што ў аддзел паступае і захоўваецца вялікая колькасць беларускіх і расійскіх часопісаў і газет.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу