![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Паважаныя чытачы, з 1 па 27 ліпеня 2025 г. па ў аддзеле абанемента распачне працу выстава «Навукова-папулярная літаратура: учора, сёння, заўтра».
Навукова-папулярная літаратура ўяўляе сабой творы, якія імкнуцца выклікаць цікавасць да навуковых тэм і зрабіць іх даступнымі для шырокага кола чытачоў. Галоўная задача дадзенай экспазіцыі — найбольш поўна раскрыць фонд галіновай літаратуры, які мае аддзел абанемента. Прапануем вам разнастайнасць выданняў, якія ахопліваюць мноства тэм — ад псіхалогіі да астрафізікі.
Першым еўрапейскім творам, які літаратурная супольнасць палічыла аднесці да жанру навукова-папулярнай літаратуры, лічыцца праца «Аб прыродзе рэчаў» Лукрэцыя Кара, напісаная ў паэтычнай форме. Азнаёміцца з вялікім творам можна ў кнізе М. А. Фёдарава «Античная литература. Рим. Хрестоматия» (Масква, 1981).
Навукова-папулярныя кнігі па псіхалогіі дапамагаюць разабрацца ў тонкасцях чалавечых паводзін і мысленні. Яны тлумачаць механізмы і матывацыю прыняцця рашэнняў: напрыклад, кніга Д. Канемана «Думай медленно… решай быстро» (Масква, 2024).
Кнігі пра фізіку і космас натхняюць даведвацца больш пра сусвет, яго законы і загадкі. Прапануем вашай увазе выданні Стывена Хокінга — «Три книги о пространстве и времени» (Санкт-Пецярбург, 2013) і «Теория всего» (Масква, 2018). Біялагічныя навукі разглядаюць розныя аспекты жыцця і эвалюцыі. На выставе прадстаўлены бэстсэлеры Ю. Н. Харары, якія тлумачаць развіццё чалавечага роду.
Таксама для вас падабраны сучасныя кнігі вядомых аўтараў, якія пішуць у жанры нон-фікшн. Уключаны творы аб асновах і асобных праблемах фундаментальных і прыкладных навук, біяграфіі дзеячаў навук, апісанне падарожжаў. Ёсць і навінкі. Сярод іх — Ніна Гаген-Торн «Мemoria: воспоминания, рассказы, стихи» (Масква, 2024). Выданне займае значнае месца сярод аўтараў жаночай прозы. Апроч успамінаў, уключае вершы, урыўкі з дзённікаў і лістоў. Гаген-Торн была таленавітай паэткай, пісьменнікам і мемуарысткай.
Навукова-папулярная літаратура — гэта моцны інструмент для навучання, самаразвіцця і інтэлектуальнага развіцця. Яна робіць навуку даступнай, паглыбляе разуменне навакольнага свету і натхняе на вывучэнне новых тэм. Прапанаваны аддзелам абанемента шырокі выбар кніг задаволіць любую чытацкую цікавасць. Вывучэнне такой літаратуры можа стаць не толькі займальным заняткам, але і спосабам пашырэння гарызонтаў разумення свету.
Выстава будзе абнаўляцца і папаўняцца новай літаратурай. Прыходзьце, чытайце, даведвайцеся!
Аддзел абанемента
+375162574809