![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 15 па 19 мая 2023 г. ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзіць агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі, якая навучаецца ў адукацыйных установах, і выпускнікоў навучальных устаноў горада.
16–17 мая кірмаш вакансій прайшоў на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, (арганізатар — Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага гарвыканкама).
У кірмашы прынялі ўдзел больш за 30 прадпрыемстваў і арганізацый г. Брэста. Прапанавалі свае вакансіі ААТ «Савушкін прадукт«, СП «Санта Брэмар», ТАА «Санта Рытэйл», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ЗТАА «Вастэга», Брэсцкая мытня, Брэсцкі гарадскі аддзел па НС і інш.
Каб атрымаць патрэбную працу або знайсці часовую падпрацоўку на перыяд летніх канікул, кірмаш наведалі каля 700 навучэнцаў і студэнтаў навучальных устаноў г. Брэста: Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі, прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання, прафесійнага каледжа лёгкай прамысловасці, каледжа транспарту і сувязі і інш. У ходзе кірмашу было падабрана больш за 340 рабочых месцаў.
Бібліятэкай была падрыхтавана выстава «Брэст вырабляе, прапануе, запрашае», на якой былі прадстаўлены кніжныя выданні, артыкулы з часопісаў і газет, брашуры аб прадпрыемствах і арганізацыях горада, якія прынялі ўдзел у кірмашы вакансій. Усе жадаючыя мелі магчымасць атрымаць чытацкі білет і азнаёміцца з рэсурсамі і паслугамі бібліятэкі з дапамогай экскурсіі.
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
+375 162 57 48 74