![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
15 сакавіка 2021 г. у адзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшла сустрэча «Мода супраць стылю», прысвечаная гісторыі касцюма. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы групы № 70 1-га курса УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці» па кваліфікацыі «Швачка, кравец, закройшчык». Мэтай сустрэчы было знаёмства з выданнямі, прадстаўленымі на кніжна-ілюстрацыйнай выставе «ДНК моды», якія будуць карысныя ў прафесійнай дзейнасці навучэнцаў, дапамогуць у пошуку творчага натхнення і ў пашырэнні кругагляду. Прысутныя праслухалі змястоўны расказ пра асноўныя этапы развіцця касцюма, вялікіх куцюр’е, якія здзейснілі рэвалюцыю ў свеце моды. Выступленне суправаджалася слайд-прэзентацыяй.
Кандрашова Ала Аляксандраўна,
бібліограф II кат. аддзела літаратуры па мастацтве
Зялёка Вікторыя Юр’еўна,
бібліятэкар II кат. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78