Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Свет кніжных навінак

Свет кніжных навінак

Свет кніжных навінак

Штогод 15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. Да гэтага святочнага дня аддзел абанемента абласной бібліятэкі падрыхтаваў выставу «Свет кніжных навінак», якая будзе дэманстравацца з 15 па 18 верасня. У гэтым сезоне ў вас няма апраўдання таму, што вы не можаце пачытаць што-небудзь новае. Выстава ўключае раманы, шчырыя мемуары, бліскучыя біяграфіі і шмат цікавага. Незалежна ад таго, што вы любіце чытаць, можна знайсці навінку, якая будзе менавіта тым, што вы шукаеце. Дэманструецца як галіновая, так і мастацкая літаратура розных жанраў і кірункаў. З беларускай літаратуры прыцягвае ўвагу трылогія Мікалая Ільінскага «Світанак змяняе цемру» (Мінск, 2021). Гэта раман-эпапея пра нялёгкія лёсы сям'і Званцова, яго сыноў, іх аднавяскоўцаў, жыхароў расійскай глыбінкі. Напэўна, самая чаканая навінка сезону — аўтабіяграфічная кніга Эдыт Евы Эгер «Выбар. Пра свабоду і ўнутраную сілу чалавека» (Масква, 2021). Кожны знойдзе ў кнізе нешта сваё, яна не пакіне абыякавым. Чытаць Акуніна па-ранейшаму займальна, ад кніг пра Фандорына пісьменнік перайшоў да гісторыі дзяржавы Расійскай, і яго новы твор «Пасля цяжкай і працяглай хваробы. Час Мікалая другога». (Масква, 2021) таксама можна знайсці на выставе. Зазірніце ў яркі свет серыі «INSPIRIA», якая прадстаўляе сабой гісторыі, якія натхняюць. Сёння гэта твор ангельскай пісьменніцы Элізабэт Гіффорд «Добры доктар з Варшавы » (Масква, 2021). Раман заснаваны на біяграфіі аднаго з найвялікшых людзей Польшчы — доктара і педагога Януша Корчака. Ад аўтара знакамітага бэстсэлера «Другое жыццё Увэ» Федэрыка Бакмана будзе прадстаўлены новы твор «Тры навелы » (Масква, 2021). Аўтар здзіўляе і працягвае заваёўваць сэрцы чытачоў. Магчыма, вы заплачаце, і несумненна захочаце перачытаць гэтыя кароткія паэтычныя навелы, якія ўскалыхваюць душу. Вядомы ва ўсім свеце псіхатэрапеўт, аўтар навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры Ірвінг Ялом і яго ўспаміны «Як я стаў сабой» (Масква, 2021) таксама зацікавяць чытачоў, знаёмых з яго знакамітымі раманамі «Хлус на кушэтцы» (Масква, 2020), «Калі Ніцшэ плакаў» (Масква, 2021) і іншымі. Цікавыя яго кнігі «Усе мы тварэнні на дзень» (Масква, 2021) і «Углядаючыся ў сонца. Жыццё без страху смерці» (Масква, 2021), якія таксама дэманструюцца на выставе. Гэтак жа прадстаўлена кніга ураджэнкі Брэста Яны Сахарэвіч «Дызайн усяго жыцця» (Масква, 2021).


Новыя кнігі гатовыя адкрыць свае дзверы і ўпусціць чытачоў у загадкавы і чароўны свет.


Прыходзьце на наша свята з 11:00 да 17:00 гадзін з 15 по 18 верасня!



Аддзел абанемента

Кантактны нумар: +375 162 57 48 09

Зварот да спісу