Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Свет кніжных навінак. Восень 2024

Свет кніжных навінак. Восень 2024

Свет кніжных навінак. Восень 2024

Сустрэча з новай кнігай — гэта падарожжа ў свет цікавых, пазнавальных і захапляльных гісторый. З 21 па 26 снежня 2024 г. аддзел абанемента запрашае вас наведаць чарговую выставу «Свет кніжных навінак. Восень 2024».


На экспазіцыі прадстаўлена навукова-папулярная літаратура па розных галінах ведаў: «Адкуль праўда і крыўда: беларускія народныя легенды і былічкі» (Мінск, 2024); А. Карлюкевіч «Звяртаюся ў ЦК…: чытаючы архіўную пошту» (Мінск, 2022); М. Ковач «Зачем читать книги? 10 доводов в пользу чтения в информационную эпоху» (Мінск, 2024); З. Сітчын «Двенадцатая планета» (Мінск, 2024) — кніга з серыі «Хроники Земли»; М. Гільен «2030: Как современные тренды влияют друг на друга и на наше будущее» (Масква, 2024); М. Бокле «Безлимит знаний. Узнайте потенциал своего интеллекта, практикуйте скорочтение и запоминайте наизусть с лёгкостью» (Масква, 2024); Г. Хуснулліна-Махортава «Как перестать быть жертвой и превратить свои ошибки и недостатки в достоинства» (Санкт-Пецярбург, 2024) і інш.


Сярод навінак беларускай мастацкай літаратуры — паэтычныя зборнікі Уладзіміра Караткевіча «Бацькаўшчына светлая мая» (Мінск, 2024), Галіны Дзятлоўскай «В подарок другу» (Мінск, 2024), а таксама зборнікі прозы Наталлі Светлай «Была бесконечной война…» з серыі «Дети войны», Расціслава Бензярука «Сардэчны абярэг» (Мінск, 2024), Алега Равуцкага «Пегая торпеда» (Гомель, 2023), Вячаслава Раменчыка «Далёкая песня дождя» (Мінск, 2024), Аляксандра Джада «Сибирский вояж» (Мінск, 2024).


Таксама вы знойдзеце і новыя паступленні расійскіх і замежных аўтараў. Вячаслаў Прах «Три кофейни» (Масква, 2024) — самая папулярная трылогія аўтара, як глыток моцнай кавы, якая хвалюе ўсе вашы пачуцці, зараз пад адной вокладкай. Кацярына Званцова «Письма к Безымянной» (Масква, 2024) — у аснову гэтай кнігі ляглі рэальныя лісты Людвіга ван Бетховена да яго таямнічай каханай. Над іх загадкай гісторыкі б'юцца вось ужо сотні гадоў, і зараз Кацярына Званцова прапануе свой адказ на многія пытанні — фантастычны і лагічны адначасова. Алена Трафімчук «Дом, которого нет» (Масква, 2024) — гэта вялікі свет, які змяшчаецца ў маленькай вёсцы. Мы глядзім на яго вачыма дзевяцігадовай Аленкі. Раман-санаторый для стомленых дарослых, машына часу, якая адпраўляе ў дзяцінства. Эшкаль Нэво «Тоска по дому» (Масква, 2022) — прыгожая, разумная, кранальная гісторыя пра краіну, пра каханне, пра сям'ю і пра значэнне роднага дома ў жыцці чалавека. Шэран Гослінг «Книжный на маяке» (Масква, 2024) — натхняльная гісторыя пра кнігі, каханне і нераскрытыя таямніцы.


Аматараў дэтэктыва парадуюць выданні з серыі «Золотая библиотека детектива», у якую ўвайшлі творы Эдгара Алана По, Эдгара Уолеса, Гілберта Кіт Чэстэртана, Артура Конан Дойла. Сярод навінак ёсць таксама і дэтэктывы Бернадэт Эн Пэрыс, Майка Омера, Джанін Камменс, Мікалая Свечына, Мікалая Лявонава, Валерыя Шарапава, Уладзіміра Колычава, Наталлі Аляксандравай, Дар'і Данцовай, Марыны Сяровай і інш. Аматары фантастыкі знойдуць творы К. Ф. Брын, Рэйвэн Кэнэдзі, Міры Вульф, Марыны і Сяргея Дзячэнак, Барыса Канфальскага, Ксеніі Хан, а таксама кнігі з серый «Военная фантастика» і «Сталкер» і інш.


Прыходзьце, знаёмцеся з выставай, выбірайце ўпадабаную кнігу і паглыбляйцеся ў чытанне.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48

Зварот да спісу