Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Свет кніжных навінак. Лета 2025

Свет кніжных навінак. Лета 2025

Свет кніжных навінак. Лета 2025

Паважаныя чытачы, з 15 па 18 верасня 2025 года аддзел абанемента запрашае вас пазнаёміцца з чарговай выставай «Свет кніжных навінак». У экспазіцыі знойдзеце кнігі, якія папоўнілі фонд улетку. Традыцыйна на выставе навукова-папулярная і мастацкая літаратура.


Сярод навінак навукова-папулярнай літаратуры: «100 раритетов из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького» (Брэст, 2025) — у выданне ўключаны самыя рэдкія і каштоўныя дакументы, прадстаўленыя ў музейна-выставачнай экспазіцыі сектара рэдкай кнігі; «Забвения не будет: брестские сёстры Хатыни» (Мінск, 2025) — кніга — даніна памяці жыхарам Брэстчыны, якія адчулі на сабе ўсе жахі Вялікай Айчыннай вайны: боль і страх, страту родных і блізкіх; А. Дзяменцьеў «И всё-таки жизнь прекрасна!» (Масква, 2024) — кніга, у якой знакаміты паэт, пісьменнік, журналіст, легенда ХХ стагоддзя, шчыра распавядае пра сваё жыццё, кранаючыся ключавых момантаў гісторыі нашай краіны: Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннай разрухі, яркай эпохі «шасцідзясятнікаў» і сваёй працы ў культавым часопісе «Юность», пераломных 90-х.


Навінкі беларускай мастацкай літаратуры прадстаўлены наступнымі выданнямі: К. Чорны «Раман. Апавяданні. Дзённік» (Мінск, 2025); А. Брытун «Пах мускусу» (Брэст, 2025) — перавыданне першага рамана аўтара; В. Шніп «Заўтра была адліга» (Мінск, 2025) — працяг дзённікавага рамана паэта; П. Броўка «Пахне чабор» (Мінск, 2025); В. Жылка «Пад гэтым небам» (Мінск, 2025); А. Кузняцова «Свет за горами» (Мінск, 2025) — трэці з цыкла раманаў «Одна встреча, которая перевернула всю жизнь…» і інш.


На выставе таксама экспануюцца кнігі: П. Астахаў «Лёнька. Украденное детство» (Масква, 2025) — гэта гісторыя рускага хлопчыка Алёшы, якому споўнілася дзевяць гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і ў родную вёску на Смаленшчыне ўступілі першыя калоны нямецкіх салдат (раман заснаваны на дакументальным матэрыяле, гістарычных фактах і, вядома, на жывых успамінах галоўнага героя гэтай кнігі — Аляксея Астахава); А. Міхалкова «Что дальше, миссис Норидж?» — новы зборнік апавяданняў, прысвечаных расследаванню ангельскай гувернанткі Эмы Норыдж; К. Качур «Ген Рафаила» (Масква, 2025); А. Гош «Дымная река» (Масква, 2023) і «Огненный поток» (Масква, 2024) — другая і трэцяя (фінальная) часткі «Ибисной трилогии»; Д. Карызі «Воспитание бабочек» (Санкт-Пецярбург, 2025) (Упершыню на рускай!) — жудасная, гіпнатычная гісторыя падарожжа адной жанчыны, якая адправілася на пошукі зніклага дзіцяці; Ж. Дзікер «Дикий зверь» (Масква, 2025) — захапляльны псіхалагічны трылер з дэтэктыўнай інтрыгай; С. Рушдзі «Кишот» (Масква, 2025); Дж. Клавел «Благородный дом: роман о Гонконге» (Масква, 2025) і «Ураган» (Масква, 2024) — раман, які завяршае «Азиатскую сагу» Клавела.


Чытачоў чакаюць дэтэктывы Т. Усцінавай, В. Шарапава, М. Свечына, В. Колычава, Д. Карэцкага, Я. Горскай, К. Астроўскай, П. Джэймса, Х. Касцільё, цыклы фэнтэзі і фантастыкі Б. Сандэрсана, Д. Батчэра, С. Джордана, Р. Жалязны, Р. Пылаева і інш.

Наведайце выставу, выберыце кнігі і атрымайце асалоду ад чытання!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу