Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Свет кніжных навінак. Лета – 2024

Свет кніжных навінак. Лета – 2024

Свет кніжных навінак. Лета – 2024

З 23 па 26 верасня 2024 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага запрашае сваіх чытачоў здзейсніць чарговае захапляльнае падарожжа ў свет новых кніг: у аддзеле абанемента пачне працу кніжная экспазіцыя «Свет кніжных навінак. Лета2024»! Вашай увазе будуць прадстаўлены новыя кнігі, якія паступілі ў аддзел абанемента ў чэрвеніжніўні 2024 г. Гэта новыя выданні па розных галінах ведаў, якія выйшлі ў выдавецтвах Беларусі і Расіі. У іх адлюстраваны апошнія дасягненні навукі і тэхнікі, новыя тэндэнцыі ў эканоміцы і бізнесе, сучасныя напрамкі развіцця права і палітыкі. Вас чакаюць кнігі па псіхалогіі, прыродазнаўстве, медыцыне, літаратуразнаўстве, мастацтве. Напрыклад, кніга расійскага вучонага-біёлага, палеантолага, доктара навук Аляксандра Маркава «Рождение сложности. Эволюционная биология сегодня: неожиданные открытия и новые вопросы» (Масква, 2018 г.); новая кніга аўтара бэстсэлера «Вскрытие покажет» Аляксея Рашатуна «Доказательства по телу: живые истории судмедэксперта о работе с потерпевшими и подозреваемыми» (Масква, 2023 г.); кніга амерыканскага псіхіятра Дэвіда Бернса «Терапия одиночества: как научиться общаться, дружить и любить» (Масква, 2023 г.) і інш.

 

У раздзеле беларускай мастацкай літаратуры прадстаўлены наступныя аўтары і кнігі: Ганна Альхоўская «Холодный расчёт» (Мінск, 2024 г.), Мікалай Чаргінец «Операция Кровь» (Мінск, 2024 г.), Наталля Валчок «Поделись своей любовью» (Мінск , 2023 г.), Валянціна Быстрымовіч «Топот мягких лапок» (Мінск, 2024 г.), зборнікі вершаў Аркадзя Куляшова «Паміж наступным і былым» (Мінск, 2024 г.), Вадзіма Баравіка «Иду по Минску» (Мінск, 2024 г.), літаратурны альманах «Лірычны настрой» (Кобрын, 2024 г.) і інш.

 

Таксама вы ўбачыце і перавыданні твораў любімых класікаў — Эрыха Марыі Рэмарка, Аляксандра Дзюма, Джона Фаулза, Рэя Брэдберы, Джорджа Оруэла.

 

Сярод новых паступленняў — кнігі любімых многімі аўтараў дэтэктываў: Ірыны Грын, Кацярыны Астроўскай, Наталлі Аляксандравай, Данілы Карэцкага, Алены Дораш, Майка Амера, Ларана Боці, Юсі Адлер-Ольсена, Патрыцыі Хайсміт.

 

Аматары фантастыкі і фэнтэзі знойдуць на выставе творы Юрыя Нікіціна, Дэма Міхайлава, Альбіны Нуры, Лізаветы Дварэцкай, Ксеніі Хан, Марыі Гуравай, Марыны Суржэўскай, Роберта Джордана, Рэйвэн Кенэдзі, Джэймса Ролінса, іншых Сэмюела Дылені, Брайна.

 

Наведайце нашу выставу. Прачытайце кнігі ўжо вядомых вам аўтараў, адкрыйце для сябе творы, якія вы яшчэ не чыталі!

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу