Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Прытворшчык нашага часу»: да 90-годдзя з дня нараджэння Алега Табакова

«Прытворшчык нашага часу»: да 90-годдзя з дня нараджэння Алега Табакова

«Прытворшчык нашага часу»: да 90-годдзя з дня нараджэння Алега Табакова

З 17 жніўня 2025 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачне працу выстава «Прытворшчык нашага часу», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння акцёра і рэжысёра тэатра і кіно Алега Паўлавіча Табакова.


Алег Табакоў — мастацкі кіраўнік і дырэктар Маскоўскага мастацкага тэатра імя А. П. Чэхава (з 2000 па 2018 гг.), заснавальнік і мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра «Табакерка» (1987–2018). Сваёй галоўнай акцёрскай якасцю лічыў амплуа камічнага артыста і падарыў прыхільнікам мноства любімых герояў, пакінуўшы след у кінематографе і тэатры. За плячыма мэтра — мноства выдатных тэатральных работ, а большасць фільмаў з яго ўдзелам сталі класікай: «Жывыя і мёртвыя», «Вайна і мір», «Сямнаццаць імгненняў вясны», «12 крэслаў», «Д’Артаньян і тры мушкецёры», «Некалькі дзён з жыцця Абломава», «Чалавек з бульвара Капуцынаў»… Гэты спіс можна працягваць яшчэ вельмі доўга.


У экспазіцыі будуць прадстаўлены кнігі, грамзапісы, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю акцёра. У выданні Міхаіла Захарчука «Олег Табаков и его 17 мгновений» (Масква, 2018) аўтар даследуе творчасць вялікага акцёра з зусім нечаканага боку, і Алег Паўлавіч паўстане перад намі ў нязвыклым ракурсе: ён філосаф і мудрэц, палітык; ён адчайна адважны і дзёрзкі; ён супярэчлівы і непрадказальны, але ў той жа час застаецца такім знаёмым, родным і блізкім чалавекам.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрытая для прагляду да канца жніўня.


Сектор литературы по искусству

+375 162 57 48 78

Зварот да спісу