![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Лета — доўгачаканая пара для школьнікаў! Гэта час свабоды, прыгод і яркіх уражанняў, а прышкольныя лагеры — гэта выдатная магчымасць не толькі весела правесці канікулы, але і ўмацаваць здароўе, набыць новыя веды і навыкі. Галоўная перавага прышкольных лагераў — гэта, вядома ж, аздараўленне. Яны больш часу праводзяць на свежым паветры, забываюць пра гаджэты і паглыбляюцца ў свет рухомых гульняў і спаборніцтваў. Але карысць прышкольных лагераў не абмяжоўваецца толькі фізічным здароўем. Гэта яшчэ і выдатная пляцоўка для гарманічнага развіцця асобы. На працягу змены дзеці наведваюць розныя цікавыя месцы: бібліятэкі, музеі, тэатры, паркі, кінатэатры. Гэта пашырае іх кругагляд, знаёміць з культурай і мастацтвам, стымулюе дапытлівасць і цікаўнасць да навакольнага свету.
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага традыцыйна прапануе насычаную праграму для груп школьнікаў, бо бібліятэка — гэта не проста сховішча кніг, але і сапраўдны цэнтр вольнага часу і развіцця. Тут дзеці знаходзяць новых сяброў, вучацца сябраваць і працаваць у камандзе.
У 2025 г. годзе 97 мерапрыемстваў «Горкаўкі» наведалі звыш 1900 хлопчыкаў і дзяўчынак з 20 навучальных устаноў горада і раёна (СШ №№ 3, 5, 6, 10, 11, 13, 14, 18, 20, 22, 23, 27, 35, 37; гімназіі №№ 1, 3, 6; школа-садок № 5; спецыяльная школа № 1; СШ аг. Клейнікі; шматпрофільны цэнтр дзяцей і моладзі).
Што ж прапанавалі структурныя падраздзяленні дзецям? У дзіцячым аддзеле маленькія госці знаёміліся з вуліцамі роднага горада і светам дзіцячых кніг, вучыліся этыкету, сяброўству, больш даведаліся пра хатніх жывёл і правілы бяспекі дома, на дарозе і ў іншых месцах. Наведвальнікі юнацкага аддзела даследавалі кніжны фонда, вывучалі наш горад, пераўвасабляліся ў дэтэктываў і знаёміліся са святамі і традыцыямі нашых продкаў. Для наведвальнікаў сектара рэдкай кнігі адбыліся аглядныя экскурсіі па музейна-выставачнай экспазіцыі і музейна-бібліятэчныя заняткі «Старадаўнія рукапісныя кнігі» і «Гісторыя ў вокладках». У аддзеле літаратуры па мастацтве дзеці знаёміліся з народным мастацтвам выразання ажурных узораў з паперы — выцінанкай, а ў сектары літаратуры на замежных мовах вандравалі па сапраўднаму кніжнаму Сусвету на розных мовах. Удзельнікі мерапрыемстваў аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу разам з вядомымі вандроўнікамі здзейснілі вялікія геаграфічныя адкрыцці і нават зляталі ў космас, а таксама даведаліся аб працы абласной бібліятэкі і яе 85-гадовай гісторыі. Публічны цэнтр прававой інфармацыі прапанаваў школьнікам патрыятычныя і экалагічныя гадзіны, урокі памяці і здароўя.
Мы ўпэўненыя, што наведванне бібліятэкі стала для дзяцей не проста баўленнем часу, а сапраўднай прыгодай, якая прынесла карысць і пакінула яркія ўспаміны. Лета ў бібліятэцы — гэта цікава і весела!
Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу
+375 162 57 48 76