Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «Женщины в истории: белорусский след»

Кніжная выстава «Женщины в истории: белорусский след»

Кніжная выстава «Женщины в истории: белорусский след»

«Женщины в истории: белорусский след» — так называецца выстава, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню — 8 сакавіка. Яна адкрыецца ў сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 7 сакавіка 2020 г. Жанчыны былі прыкметныя, цанімыя і каханыя ў любыя эпохі, уносілі значны ўклад у гісторыю любой краіны, у т. л. і Беларусі. Многія з іх змаглі прайсці свой жыццёвы шлях так, што мы, іх далёкія нашчадкі, да гэтага часу ўспамінаем іх імёны з павагай і падзякай.


Першы раздзел нашай выставы пазнаёміць чытачоў з вялікімі палачанкамі —родапачынальніцай рускай княжацкай дынастыі Рурыкавічаў, дынастыі полацкіх князёў Рагнедзічаў — князёўнай Рагнедай і Вялікай асветніцай, Святой заступніцай беларускай зямлі Еўфрасінняй Полацкай.


Другі раздзел прадставіць матэрыялы пра двух выдатных жанчын — адважную ваяўніцу, абаронцу сваёй Айчыны княгіню Анастасію Слуцкую (Алелькавіч) і праваслаўную святую, яе прапраўнучку княгіню Сафію Слуцкую (Радзівіл).


Трэці раздзел раскажа аб прадстаўніцах аднаго з самых выбітных магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі — роду Радзівілаў. Першая з іх — Барбара Радзівіл — каралева польская і княгіня літоўская. Яна атрымала выдатную адукацыю, ведала мовы, гісторыю, любіла еўрапейскую літаратуру, добра разбіралася ў мастацтве і была адной з самых прывабных жанчын свайго часу. Другая, Уршуля Францішка Радзівіл, паходзіла са шляхецкага роду Вішнявецкіх, атрымала грунтоўную і рознабаковую адукацыю, пісала вершы і п’есы для ўласнага тэатра ў Нясвіжы. Марыя Магдалена Радзівіл, дачка графа Яна Казіміра Завішы, вядомага беларускага археолага, этнографа і аматара даўніны, атрымала элітную хатнюю адукацыю, была выхавана ў духу любові і павагі да беларускай гісторыі і культуры. Стала адной з самых вядомых у беларускай гісторыі жанчын-мецэнатак, актыўна займалася вывучэннем гісторыі роднага краю і асветай.


На выставе будуць прадстаўленыя змястоўныя і маляўнічыя матэрыялы аб іх жыцці і дзейнасці, якія створаць яркі, святочны настрой.

Казакова Віялена Віяленаўна,

бібліёграф сектара рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу