![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Сямейныя сагі карыстаюцца вялікім попытам сярод чытачоў. Да Дня сям'і аддзел абанемента падрыхтаваў кніжную выставу «Гісторыі пакаленняў. Лепшае ў жанры».
На выставе прадстаўлена беларуская класіка — «Людзі на балоце» I. Мележа. Руская класіка таксама заняла важнае месца: можна ўбачыць раман «Спадары Галаўлёвы» М. Салтыкова-Шчадрына, авантурны раман «Пецярбургскія трушчобы» У. Крастоўскага. Не забытыя і сагі савецкага перыяду — «Ціхі Дон» М. Шолахава, «Хмель» А. Чаркасава, «Угрюм-река» В. Шышкова.
Многія сямейныя сагі не раз траплялі ў спіс самых чытаных кніг месяца аддзела абанемента. Некалькі разоў узначальваў раман пра чатыры пакаленні сям'і Мядзведзевых «Жэрабя праведных грэшніц» Н. Несцеравай.
Часцей за ўсё гісторыя адной сям'і разгортваецца на фоне гістарычных падзей. Характэрная «Вясна ў Карфагене» — пышная руская сямейная сага В. Міхальскага. Яркае гістарычнае палатно, якое ахапіла без малога сто гадоў, паказвае лёсы дзвюх сясцёр Марыі і Аляксандры, дочак адмірала расійскага імператарскага флоту, разлучаных яшчэ ў пачатку 1920-га года ў Севастопалі.
Папулярны аўтар, лаўрэат прэміі «Вялікая кніга» 2012 г. М. Степнова знаёміць нас з сямейнай гісторыяй Лазара Ліндта ў рамане «Жанчыны Лазара».
На выставе прадстаўлены і замежныя сямейныя сагі: «Сага аб Фарсайтах» Д. Голсуорсі, трылогія «Сям'я Рэза» Э. Базена, «Будэнброкі» Т. Мана. Захапляльная трылогія брытанскай пісьменніцы-раманісткі «Спакуса часам» П. Вінчэнці прымусіць плакаць і смяяцца. Вядомы Афганскі аўтар Х. Хасейні ў творы «І рэха ляціць па горах» выносіць чытача ў тры розных часу Афганістана.
Запрашаем наведаць выставу, прымеркаваную да Дня сям'і і пазнаёміцца з сямейнымі сагамі. Выстава дзейнічае з 15 мая ў аддзеле абанемента.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09