Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Інтэлектуальнае чытанне: кнігі нон-фікшн»: сустрэча ў клубе «КанТэкст»

«Інтэлектуальнае чытанне: кнігі нон-фікшн»: сустрэча ў клубе «КанТэкст»

«Інтэлектуальнае чытанне: кнігі нон-фікшн»: сустрэча ў клубе «КанТэкст»

Свет навукова-папулярнай літаратуры шматаблічны і разнастайны. Тэме «Інтэлектуальнае чытанне: кнігі нон-фікшн» удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» вырашылі прысвяціць чарговую сустрэчу, якая адбылася 30 ліпеня 2023 года.

 

У фокусе ўвагі пастаянных членаў клуба і гасцей, яго новых сяброў, апынуліся самыя розныя па стылі і зместу кнігі: «Бродскі сярод нас» Элэндэі Прафер Ціслі, «Мадэмуазель Шанэль» Крыстафера Уіліса Гортнера, «Грэм Грын» Аляксандра Ліверганта, «Радзіва „Прудок“» Андруся Горвата, «За рысай міласэрнасці» Дзмітрыя Гусарова, «Агнём і мячом» Генрыка Сянкевіча, «Чыста брытанскае забойства» Люсі Уорслі, «Свет Налы» Дзіна Нікалсана, «Эверэст» Ціма Скарэнка.

 

Удзельнікі сустрэчы звярнулі ўвагу як на класікаў жанру, так і на сучасных папулярных аўтараў літаратуры нон-фікшн.

 

У сучасным жыцці многія пісьменнікі актыўныя і ў сацыяльных сетках, што яшчэ больш павялічвае іх папулярнасць. Удзельнікі клуба прачыталі дзённікі Фёдара Дастаеўскага, якія ён друкаваў у часопісе на працягу двух гадоў, і выказалі здагадку, што калі б ён жыў сёння, то яго можна было б назваць сапраўдным блогерам для сучаснай аўдыторыі.

 

Сярод беларускіх аўтараў вылучылі і класіка Івана Шамякіна, у якога ёсць і дзённікавыя запісы, лісты. Пасля цяжкай страты каханай жонкі ў аўтара з'явілася аповесць «Слаўся, Марыя!». Аўтар прысвяціў яе сваёй жонцы.

 

Мемуары французскага даследчыка Сусветнага акіяна, фатографа, рэжысёра, вынаходніка, аўтар мноства кніг і фільмаў Жак-Іва Кусто адкрылі для нашых чытачоў прыгажосць і багацце падводнага свету. Члены клуба ўспомнілі і мемуары «Пражытае» акцёра Георгія Жжонава, на долю якога выпалі вялікая слава і цяжкія выпрабаванні.

 

Моцнае ўражанне пакінула ў удзельнікаў клуба кніга «Менш значыць больш. Мінімалізм як шлях да усвядомленай і шчаслівага жыцця» Джошуа Бэкера. Пагоня за новымі рэчамі прыводзіць да захламленасці не толькі дома, але і самога жыцця. Дык чаму б не пазбавіцца ад лішняга?

 

Вельмі займальным апынуўся аповяд пра кнігу журналіста-эколага Сінтыя Барнэт «Дождж у гісторыі, навуцы і мастацтве. Першая кніга пра гісторыю дажджу». Чытачы даведаліся аб змяненні клімату, аб дзіўнай сувязі паміж дажджом, сусветнай гісторыяй, мастацтвам і нашай будучыняй.

 

Далучаць. Заўсёды рады!

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу