![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 верасня 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў «Адзіны дзень бяспекі» ў рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі, мэтай якой з'яўляецца фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Для супрацоўнікаў бібліятэкі адбылася сустрэча з Аляксандрам Іванавічам Сычовым, першым намеснікам начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС. Аляксандр Іванавіч прывёў статыстыку аб гібелі людзей у выніку пажараў па вобласці і рэспубліцы, расказаў аб правілах карыстання пажарнымі вогнетушыцелямі і паводзінах пры пажары, а таксама адказаў на шматлікія пытанні.
Супрацоўнікі дзіцячага аддзела бібліятэкі на базе ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хавана» правялі літаратурную гульню «Бяспечнае дзяцінства» для навучэнцаў 2 «Б» класа. Дзеці даведаліся, што такое надзвычайныя сітуацыі, навучыліся выяўляць і прадбачыць небяспекі, запомнілі галоўныя формулы АБЖ. Акрамя гэтага, пазнаёміліся з кніжнай падборкай «Наша бяспека — у нашых руках», дзе былі сабраны кнігі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
У юнацкім аддзеле аформлена кніжная выстава «Іскру тушы да пажару, бяду адвядзі да ўдару».
На працягу дня ў бібліятэцы дэманстравалася выстава папулярнай літаратуры «У цэнтры ўвагі — бяспека».
Праведзена практычная адпрацоўка Плана эвакуацыі людзей пры пажары і аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76