![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
16 чэрвеня 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, адбылася гадзіна гісторыі для прадстаўнікоў адміністрацыі, прафсаюзнай арганізацыі і Савета ветэранаў ААТ «Брэсцкі мясакамбінат».
Слухачам прадставілі выставу літаратуры «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае » з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Ім паказалі дакументальныя матэрыялы, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, публікацыі перыядычнага друку, фотадакументы, звязаныя з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Акрамя таго, надалі ўвагу аповяду аб рэдкіх кнігах «Лагера смерці» (1944 г.), дзе сабраны пратаколы апытанняў, заявы і акты, і «Зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1945 г.).
Былі прадстаўлены і кнігі з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці», якія адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына.
Гаварылі і пра спаленыя вёскі (в. Хатынь, Ола, Дрэмлева і інш.), і пра Халакост, у тым ліку на Брэстчыне. Кнігі В. Сарычава, Е. Разенблата, М. Акуліч, Р. Левіна раскрываюць гісторыю стварэння і ліквідацыі Брэсцкага гета.
Для ўдзельнікаў сустрэчы была арганізавана экскурсія па структурных падраздзяленнях бібліятэкі.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74