![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 2021 года 17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Дзень народнага адзінства — гэта сімвал згуртаванасці і стойкасці беларусаў у імя суверэнітэту нашай краіны, а 17 верасня — пункт адліку новай гісторыі беларускай нацыі. Менавіта тады, у верасні 1939 года, упершыню за шматвяковы перыяд свайго станаўлення і развіцця беларусы набылі тэрытарыяльную цэласнасць — Заходняя Беларусь уз'ядналася з Беларускай ССР.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага арганізавалі цыкл выязных выставак «Беларускі шлях: адзінства лёсу». Экспазіцыя ўключыла дакументальныя матэрыялы, навуковую і навукова-папулярную літаратуру, публікацыі з перыядычных выданняў, якія праліваюць святло на падзеі больш як 80-гадовай даўніны, а таксама літаратуру аб сучаснай Беларусі. Важнай часткай выставы сталі кнігі-рарытэты з фонду сектара рэдкай кнігі: Лочмель І. Ф. «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» — 1940 год выдання; кнігі Т. С. Гарбунова «Освобождённая Западная Белоруссия» — 1940 год выдання, «Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве» — 1949 год выдання. Вялікую цікавасць уяўлялі навінкі 2025 года — «Наш прэзідэнт» і «Час выбраў нас».
16 верасня экспазіцыя была прэзентавана ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце — з яе матэрыяламі азнаёміліся старшыня аблвыканкама Пётр Аляксандравіч Пархомчык, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Анатольевіч Рафаловіч, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Мікалаевіч Лабадзінскі, а таксама спецыялісты ўсіх упраўленняў.
17 верасня адбыліся дзве прэзентацыі — у праектным інстытуце «Брэстгіпразем» і ў Брэстэнерга. Падчас гістарычнага экскурсу загадчык агульнай чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова зрабіла акцэнт на ключавых датах і падзеях у Беларусі, якія прывялі да аб'яднання беларускага народа, а таксама прааналізавала далейшы шлях нацыі — «ад уз'яднання да суверэнітэту» беларускай дзяржавы, падкрэсліла гістарычнае значэнне падзей верасня 1939 года для сённяшняга дня і будучыні Беларусі.
Агульная чытальная зала
+375 162 5748 74