Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Беларусь суверэнная: ад адзінства да свету і творчасці

Беларусь суверэнная: ад адзінства да свету і творчасці

Беларусь суверэнная: ад адзінства да свету і творчасці

У рамках Года міру і стварэння 23 лютага 2023 г.у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся ўрокі грамадзянскасці «Суверэнная Беларусь: ад адзінства да міру і стварэння». Гасцямі сустрэч сталі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа.


Для прысутных была прэзентавана выстава літаратуры па тэме мерапрыемства з акцэнтам на важнасць захавання гістарычнай памяці і адзінства беларусаў, знакавыя даты ўтварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь, веданне дзяржаўнай сімволікі. Дакументы, прадстаўленыя на выставе, раскрываюць сучасны стан унутранай і знешняй палітыкі Беларусі, ключавым напрамкам якой з'яўляецца забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. Прадстаўлены кнігі «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: 90 гадоў на варце Айчыны» (Мінск, 2008), «Міліцыя Беларусі: 100 гадоў» (Мінск, 2016) і інш.


Гонарам краіны з'яўляюцца яе людзі. Асаблівая ўвага была нададзена кнізе Мікалая Мачэкіна «Героі Беларусі» (Мінск, 2022), у якую ўваходзяць нарысы пра беларусаў, якія ўчынілі подзвіг у мірны час. З цікавасцю прысутныя пачулі інфармацыю аб кнізе «Нязломны Аляксей Талай» (Мінск, 2021), прысвечанай нашаму сучасніку, параалімпійцу, грамадскаму дзеячу.


Значнае месца было нададзена прадстаўленню літаратуры аб захаванні і развіцці культурных традыцый у краіне. Энцыклапедыя «Культура Беларусі» (Мінск, 2010), прадстаўленая на выставе, абагульняе інфармацыю аб культурным развіцці Беларусі. Удзельнікі пазнаёміліся з народнымі промысламі і традыцыямі, з асаблівасцямі беларускай нацыянальнай кухні. Падчас прэзентацыі выставы быў раскрыты патэнцыял краіны як спартыўнай і турыстычнай дзяржавы.


У канцы сустрэч былі праведзены віктарыны «Беларусь мірная, незалежная, стваральная», лепшыя знаўцы адзначаны прызамі. Кожны з удзельнікаў даў сваё вызначэнне паняццю «мір».



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу