Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кнігі ў дар ад А. А. Сідаровіча

Кнігі ў дар ад А. А. Сідаровіча

Кнігі ў дар ад А. А. Сідаровіча

26 верасня 2024 г. дацэнт кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця факультэта прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Аляксандр Аляксандравіч Сідаровіч перадаў у фонд бібліятэкі шчодры дар — 10 экзэмпляраў аўтарскіх манаграфій: «Миграция как фактор формирования регионального демографического пространства Беларуси: роль и оценка скрытых масштабов на основе переписей населения 1989–2019 годов» (Брэст, 2023; 5 экзэмпляраў) «Городские поселения Беларуси: формирование сети и современный социально-экономический профиль» (Брэст, 2024; 5 экзэмпляраў).

 

Аляксандр Аляксандравіч  аўтар больш за 140 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый (у т. л. у замежных часопісах), калектыўнага навуковага зборніка, 3 вучэбна-метадычных комплексаў і 3 манаграфій; член секцыі геаграфіі і картаграфіі Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета па геаграфіі Вучэбна-метадычнага савета па біялогіі і біятэхналогіі , член Савета Вучэбна-метадычнага аб'яднання па экалагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод навуковых інтарэсаў вучонага — дэмаграфія, геаграфія насельніцтва, урбанізацыя і гарадское планаванне, пенсійнае забеспячэнне, працоўныя рэсурсы, рэгіянальная эканоміка і г. д.

 

У манаграфіі «Миграция как фактор формирования регионального демографического пространства Беларуси»  разглядаюцца прасторава-часавыя тэндэнцыі і заканамернасці міграцыйных працэсаў у Беларусі з улікам рэальных маштабаў міграцыйных перамяшчэнняў насельніцтва. Аўтарам распрацаваны геадэмаграфічны падыход ацэнкі міграцыйнага фактара ў фарміраванні дэмаграфічнага патэнцыялу рэгіёнаў, выяўлены маштабы скрытай міграцыі па дадзеных перапісаў насельніцтва 1989–2019 гг. і праведзена ацэнка міграцыйных страт на ўзроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльных абласцей і раёнаў Беларусі. Таксама ў выданні аўтар публікуе рэгіянальныя прагнозы колькасці насельніцтва да 2035 г. і дае рэкамендацыі па ўдасканаленні дэмаграфічнай і міграцыйнай палітыкі ў Беларусі.

 

У манаграфіі «Городские поселения Беларуси» аналізуюцца этапы фарміравання сучаснай сістэмы гарадскіх паселішчаў Беларусі; абагульняюцца дадзеныя аб іх адміністрацыйнай і функцыянальнай структуры; прадстаўлена канцэпцыя сацыяльна-эканамічных профіляў населеных пунктаў, якая адлюстроўвае іх ролю ў сістэме рассялення і дазваляе інтэрпрэтаваць мадэлі міграцыйных паводзін насельніцтва ў сувязі з месцам паселішчаў у тэрытарыяльным падзеле працы іх спецыялізацыяй. Гэтая праца ўяўляе асаблівую каштоўнасць для бібліятэкі, таму што тыраж выдання складае ўсяго 50 экзэмпляраў.

 

Выданні адрасуюцца спецыялістам у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, дэмаграфіі, рэгіянальнай эканомікі, выкладчыкам устаноў вышэйшай адукацыі, аспірантам і студэнтам геаграфічных спецыяльнасцей.

 

У бліжэйшы час манаграфіі папоўняць фонды агульнай чытальнай залы і сектара краязнаўства і будуць даступны ўсім карыстальнікам Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

 

Выказваем удзячнасць Аляксандру Аляксандравічу Сідаровічу за бескарыслівы ўклад у папаўненне фондаў. Жадаем новых навуковых здзяйсненняў на карысць нашай краіне.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 52 72 81


Зварот да спісу