![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка аб'явіў 2025–2029 гады пяцігодкай якасці. Пяцігодка ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.
Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў, работ і паслуг.
Вызначаны важнейшыя задачы пяцігодкі якасці ў эканоміцы, арганізацыі жыццядзейнасці людзей, сацыяльных адносінах і ў галіне права. Сярод іх — стварэнне новых сучасных прадпрыемстваў, лічбавая трансфармацыя, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту, далейшы рост даходаў насельніцтва, прымяненне справядлівай сістэмы цэнаўтварэння, павышэнне нараджальнасці і паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу. Павінны быць забяспечаны даступнасць і высокія стандарты адукацыі, медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, развіццё жыллёва-камунальнай, транспартнай інфраструктуры, тэлекамунікацый. Адмысловая ўвага будзе нададзена папулярызацыі здаровага ладу жыцця.
У прыярытэце пяцігодкі — падтрыманне агульнанацыянальнага дыялогу, умацаванне інстытута сям'і, традыцыйных маральных каштоўнасцей, патрыятызму, павышэнне палітычнай і прававой культуры, забеспячэнне стабільнасці прававога рэгулявання.
Рэалізаваць задачы пяцігодкі якасці, зрабіць яе эфектыўнай і рэзультатыўнай можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і людзей. У сувязі з гэтым працягнецца фарміраванне разумення асабістай адказнасці грамадзян за агульны вынік, за захаванне незалежнасці краіны.
2025 год стане Годам добраўпарадкавання краіны. У рамках Года добраўпарадкавання плануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне санітарнага стану населеных пунктаў, добраўпарадкаванне грамадскіх прастор і стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя. Асаблівая ўвага будзе нададзена ініцыятывам па азеляненні, рэканструкцыі паркаў і сквераў, а таксама мадэрнізацыі інфраструктуры.
Указ Президента Республики Беларусь от 17 января 2025 г. № 31 «О пятилетке качества».
Мерапрыемствы бібліятэкі ў рамках пяцігодкі якасці і Году добраўпарадкавання краіны:
Выстава «Пяцігодка якасці: Год добраўпарадкавання» ў аддзеле перыядычных выданняў.