Увекавечанне памяці

«‎Пэўны я, што памяць будзе жыць і пра Васіля Фёдаравіча, значнымі намаганнямі якога, між іншым, адчыніўся коласаўскі музей у Люсіне. Будзе жыць памяць і немалой грамадскай справаю, і добрымі творамі, і здольнымі вучнямі, і цеплынёй яго душы»‎.

Уладзімір Русакевіч

Памяць

     Шэсць дзясяткаў гадоў — такі жыццёвы шлях Васіля Праскурава. Таленавіты нарысіст пайшоў з жыцця ў самым росквіце творчых сіл. Незавершаная аповесць «Наўсцяж вясковай вуліцы», у рукапісным варыянце на пісьменніцкім стале засталіся не надрукаванымі некалькі апавяданняў. Мастацкая проза складае асноўную частку неапублікаванай спадчыны Васіля Праскурава. Пасмяротна выдадзеная кніга «Наўсцяж вясковай вуліцы» — даніна памяці таленавітаму пісьменніку. У яго гонар названы вуліцы ў г. Ганцавічы і аг. Агарэвічы, цэнтральная раённая бібліятэка носіць імя Васіля Праскурава. Мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены на будынку рэдакцыі раённай газеты «Савецкае Палессе» і на хаце, дзе да апошніх дзён жыў пісьменнік. Увекавечана яго імя і на Алеі пісьменства ў
г. Ганцавічы. Так ганцаўчане ўшаноўваюць памяць славутага земляка.

Магіла Васіля Праскурава знаходзіцца на старых
могілках у г. Ганцавічы

На будынку рэдакцыі «Савецкае Палессе», дзе працаваў рэдактарам Васіль Праскураў, устаноўлена мемарыяльная дошка

На доме, дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка

У 2011 г. імя пісьменніка ўвекавечана на Алеі пісьменства
ў Ганцавічах, адкрытай да рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства

У 1995 г. выдадзена
пасмяротная кніга
«Наўсцяж вясковай вуліцы»

Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвоена імя В. Ф. Праскурава

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава арганізуюцца праскураўскія чытанні

У 1996 г. мастак Аляксей Васільевіч Шалаеў
(г. Пенза, Расія) намаляваў два партрэты
В. Ф. Праскурава. Адзін знаходзіцца ў
Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі,
другі — у цэнтральнай раённай бібліятэцы
імя В. Ф. Праскурава

У гонар пісьменніка названы вуліцы ў г. Ганцавічы і аг. Агарэвічы

    Да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» створана віртуальная выстава «Васіль Праскураў. На зямлі сярод людзей» .

Кантакты

Брэсцкая абласная бібліятэка
імя М. Горкага
asjkdhakjls

Адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48, 224016

Пошта: otdel.it.bibl@gmail.com

Час працы:
сб-чц: 10:00–19:00
      пт: выхадны

Тэлефон: 8 (0162) 53-04-40

Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка
імя В. Ф. Праскурава

Адрас: Брэсцкая вобл., г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 5, 225432

Пошта: gnccrb@brest.by

Час працы:
аўт.-нд: 09:00–19:00
       пн: выхадны

Тэлефон: 8 (01646) 63-8-67