3 газетных палос нарысы Васіля Фёдаравіча ўвасабляліся ў зборнікі,
якія выходзілі ў розных выдавецтвах рэспублікі ў 1960-я – 1980-я гг. адзін за адным: «Святая
сівізна», «Трое з-за Лані», «Людзі-суседзі», «Пакажы чалавеку дарогу», «Пакланіся
зямлі-карміцельцы», «Чорны хлеб». Апошні зборнік пісьменніка «Наўсцяж вясковай вуліцы», куды
ўвайшлі акрамя нарысаў няскончаная аповесць, апавяданні і дакументальныя матэрыялы, выйшаў
пасля яго смерці ў 1995 г.
«Яго нарысавыя кнігі апошніх гадоў — несумненны набытак беларускай
мастацкай публіцыстыкі.
Іх вартасць — у багацці зместу, у праўдзівасці і надзённасці, у сацыяльнай значнасці
праблем, у глыбокім спасціжэнні жыцця і добрым веданні сваіх герояў.
В. Ф. Праскураў —
сапраўдны летапісец беларускай вёскі», — пісаў пра творчасць Васіля Праскурава Ніл Гілевіч.
Адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48, 224016
Пошта: otdel.it.bibl@gmail.com
Час працы:
сб-чц: 10:00–19:00
пт: выхадны
Тэлефон: 8 (0162) 53-04-40