![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
6–7 верасня 2025 года Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў складзе дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці прыняла ўдзел у святкаванні XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе (Гродзенская вобласць). Асноўнымі тэмамі свята сталі: 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; 500-годдзе выхаду ў свет першай кнігі на беларускай зямлі — «Апостала» Францыска Скарыны; Год добраўпарадкавання і круглыя даты з дня нараджэння выбітных беларускіх пісьменнікаў.
Акрамя экспазіцыі бібліятэкі, на свяце Кнігі і Слова былі прадстаўлены СМІ Першага рэгіёна, народныя промыслы і рамёствы. Усе жадаючыя маглі далучыцца да майстар-класаў па выцінанцы, ткацтву, роспісу шкла, саломапляценні і вышыўцы.
Экспазіцыя абласной бібліятэкі прадставіла малую частку новых выданняў, якія адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічныя, гісторыка-культурныя дасягненні, брэнды і асаблівасці рэгіёна. Сярод асабліва цікавых — зборнік навуковых прац «Шарашова і Пружанскі край: фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна» (Мн, 2025), манаграфія Антона Барашкі «Партизанское движение в Березовском районе» (Мн., 2025), «Забвения не будет: Брестские сёстры Хатыни»; па-майстэрску аформленае выданне да 85-годдзя Брэсцкай вобласці (Брэст, 2025). Прыкоўвала погляды і факсіміле Георгія Карцова «Беловежская пуща», выдадзенае да 600-годдзя Нацыянальнага парка. Дарэчы, арыгінал захоўваецца ў сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Для супрацоўнікаў бібліятэкі вялікі гонар усведамляць, што сярод прадстаўленых на выставе кніг былі і выданні ўстановы: «Імянны і геаграфічны паказальнікі ды кніг “Памяць” Брэсцкай вобласці» (Брэст, 2013), зборнік па выніках абласнога літаратурна-краязнаўчага конкурсу «Мой любы край — мая Берасцейшчына», каталог «100 рарытэтаў з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага» (Мн., 2025).
Для супрацоўнікаў бібліятэкі вялікі гонар усведамляць, што сярод прадстаўленых на выстаўцы кніг былі і выданні ўстановы: “Імянны і геаграфічны паказальнікі ды кніг “Памяць” Брэсцкай вобласці” (Брэст, 2013), зборнік па выніках абласнога літаратурна-краязнаўчага конкурсу “Мой любы край – мая Берасцейшчына2”. З фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага» (Мн., 2025).
Акрамя кніжных выданняў, бібліятэка праз інтэрактыўныя віктарыны дала магчымасць усім удзельнікам урачыстасцей праверыць свае веды па гісторыі кнігі, дзяржаўнасці і падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Бібліятэчную пляцоўку наведалі першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Анатольевіч Рафаловіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Хаджымуратавіч Караеў і іншыя высокія госці.
Не абышлося і без прафесійных мерапрыемстваў: на базе Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся круглы стол «80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты». У круглым стале прынялі ўдзел дырэктар бібліятэкі Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Ларыса Эдуардаўна Верамчук. Ларыса Эдуардаўна падзялілася напрацоўкамі Горкаўкі ў гэтым напрамку.
Дзень беларускага пісьменства — гэта не толькі свята кнігі і культуры, але і важная пляцоўка для захавання нацыянальнай спадчыны, умацавання духоўных сувязяў і натхнення на новыя творчыя здзяйсненні. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага рада быць пастаянным удзельнікам гэтай значнай падзеі, на якой мы дзелімся сваімі дасягненнямі, абменьваемся вопытам і ўносім уклад у развіццё беларускай культуры для будучых пакаленняў.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76