![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 11 лютага 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Русский оперный гений», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Шаляпіна — вялікага рускага камернага і опернага спевака. Пра Шаляпіна кажуць, што ён найлепшы бас усіх народаў і часоў. Ён стварыў унікальныя і вялікія вобразы ў оперы, якія па гэты дзень ніхто не можа перасягнуць. Агульны рэпертуар спевака складаецца з 70 оперных партый і каля 400 рамансаў і песень. Фёдар Іванавіч першы злучыў вакальную партыю з драматычнай гульнёй, тым самым падняўшы выканальніцкае майстэрства опернага спевака на незвычайную вышыню. Талент Шаляпіна не абмяжоўваўся музычнай і акцёрскай дзейнасцю. Фёдар Іванавіч быў выдатным малявальшчыкам, спрабаваў сябе ў жывапісе і скульптуры.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, часопісы, кампакт-дыскі, грампласцінкі, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю вялікага спевака. У сваёй кнізе «Маска и душа» (Масква, 2014) Шаляпін успамінае пра сустрэчы з многімі вядомымі людзьмі тых гадоў. Ён піша пра горкі хлеб выгнанца, тугу па Радзіме, сваю душу, якую не змаглі зразумець занадта многія. Кніга В. М. Дзмітрыеўскага «Шаляпин» з серыі «Жизнь замечательных людей» (Масква, 2014) на аснове дакументальных крыніц, мемуарных сведчанняў, письмаў і афіцыйных дакументаў распавядае пра жыццё не толькі вялікага спевака, але і незвычайнага, абаяльнага чалавека. Твор У. А. Целякоўскага «Мой сослуживец Шаляпин» (Санкт-Пецярбург, 2017), апавядае пра жыццё і працу Шаляпіна, яго задумы і захапленні, паклёп і ганенне, першую паездку ў Амерыку і наступныя затым перамены.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лютага.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78