Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Свет кніжных навінка»

Выстава «Свет кніжных навінка»

Выстава «Свет кніжных навінка»

Кожнаму кнігалюбу знаёма пачуццё, якое можна адчуць ад сустрэчы з новай кнігай. Гэта прадчуванне апускання ў нязведаны свет прыгод, драм, расследаванняў, фантастыкі. З 24 па 27 чэрвеня 2024 г. аддзел абанемента запрашае чытачоў на выставу «Свет кніжных навінак».


На выставе прадстаўлена навукова-папулярная літаратура па гісторыі, псіхалогіі, медыцыне і іншых галінах ведаў: «Оппенгеймер. Триумф и трагедия Американского Прометея» Марціна Дж. Шэрвіна (Масква, 2023) — першая поўная і падрабязная біяграфія «бацькі атамнай бомбы», вялікага і харызматычнага вучонага, які стварыў зброю, здольную знішчыць свет — Дж. Роберта Оппенгеймера; «Живая боль войны» Л. Кучарава (Мінск, 2024) — праўдзівы шчыры аповяд пра той страшны і вялікі час, жывая быль і боль людзей, якія кавалі нашу Перамогу; навукова-папулярная манаграфія «Брестская область: природа, население, хозяйство» (Брэст, 2023), у якой у сістэматызаваным выглядзе дадзена інфармацыя аб прыродзе, насельніцтве і эканоміцы Брэсцкай вобласці; «Рождение легенды: Беларусь в IX–XV веках» І. У. Саверчанка (Мінск, 2024) — у кнізе раскрыты вытокі, зараджэнне і фарміраванне беларускай народнасці ў IX–XV стст.; «Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях іншы паловы XX ст.» С. У. Калядка (Мінск, 2024); «Я спрашиваю — мне отвечают: Инструменты искусного диалога» М. Зверава, С. Іконнікава (Масква, 2023) — кніга для тых, хто хоча навучыцца мастацтву дыялогу і інш.


Беларускую мастацкую літаратуру папоўнілі кнігі з серыі «Бібліятэка беларускай аповесці»: Я. Брыль «Сірочы хлеб», І. Навуменка «Дзяцінства», М. Стральцоў «Адзін лапаць, адзін чунь» (Мінск, 2024); А. Адамовіч «Хатынская аповесць», Б. Сачанка «Апошнія і першыя» (Мінск, 2024), а таксама новы раман З. Дудзюк «Паляванне зграяй» (Кобрын, 2022) і гістарычны прыгодніцкі раман гэтага аўтара «Сыны Рарога» (Мінск, 2024), зборнік вершаў паэтаў Віцебшчыны «Зямля Нязгаснае святло» і інш.


Сярод паступленняў мастацкай літаратуры новыя раманы К. Хармель «Книга утраченных имен» (Масква, 2023), заснаваны на рэальных падзеях часоў Другой сусветнай вайны, і «Жена винодела» (Масква, 2023) — новая кніга аўтара аб каханні і здрадзе, прабачэнні і адкупленні; раман С. Джио «Из Лондона с любовью» (Масква, 2024); дэтэктывы А. Малышавай, В. Шарапава, В. Вербінінай, Н. Аляксандравай, Е. Крэтавай, Р. Валіева, В. Мюсо, Л. Кларк, фантастычныя раманы М. Суржэўскай, К. Хан, Н. Калінінай, Дж. Кагавы, Д. Сіманса, Р. Кэнэдзі і інш.


Прыходзьце, знаёмцеся з выставай, выбірайце упадабаную кнігу і апускайцеся ў новыя светы. Бо нездарма кажуць, што кожная прачытаная кніга ўплывае на чалавека значна даўжэй, чым час, якое трэба для яе чытання.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу