Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Інакенцій Смактуноўскі»

Выстава «Інакенцій Смактуноўскі»

Выстава «Інакенцій Смактуноўскі»

Паважаныя чытачы, у сектары літаратуры па мастацтве працуе выстава «Інакенцій Смактуноўскі».


28 сакавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Мастака, які яшчэ пры жыцці быў прызнаны геніем. Яго голас пазнавальны з першых слоў, яго пластыка — непаўторная, любоў да дэталяў і пільная ўвага да ролі ніколі не здаюцца празмернымі. Яго князь Мышкін у п’есе Георгія Таўстаногава «Идыёт» 1957 года быў феноменам. Галоўны герой Дастаеўскага абыграны з такой адухоўленасцю і паўнатой, што немагчыма было не паверыць у яго рэальнасць. «Абсалютна прыгожымі людзьмі» былі і яго Гамлет у фільме Рыгора Козінцава 1964 года, і фізік Ілля Кулікоў у фільме Міхаіла Ромма «Дзесяць дзён аднаго году» 1964 года, і Юрый Дзетачкін з фільма «Асцерагайся аўтамабіля!» Эльдара Разанава.


Выставачны праект (больш за 40 выданняў) распавядае пра знакавыя ролі Інакенція Смактуноўскага ў тэатральных пастаноўках і кіно. Прадстаўлены фотаздымкі з розных кніг і перыядычных выданняў, публікацыі тэатразнаўцаў, а таксама ўспаміны рэжысёраў і артыстаў пра Смактуноўскага.


Выстава працуе да 10 красавіка.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу