Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Возраст осени прекрасной». 1 кастрычніка — Міжнародны дзень пажылых людзей

«Возраст осени прекрасной». 1 кастрычніка — Міжнародны дзень пажылых людзей

«Возраст осени прекрасной».  1 кастрычніка — Міжнародны дзень пажылых людзей

Генеральная Асамблея ААН у снежні 1990 г. пастанавіла лічыць Міжнародным днём пажылых людзей 1 кастрычніка. Спачатку гэтае свята адзначалі ў Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў і ва ўсім свеце. У Беларусі Дзень пажылых людзей адзначаецца з 1992 г. Гэта выдатная нагода па-асабліваму акружыць увагай і клопатам людзей старэйшага пакалення.


З 1 па 30 кастрычніка 2021 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выстава «Возраст осени прекрасной», прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей.


Выстава накіравана на падтрыманне гармоніі ў жыцці пажылога чалавека, бо яно прыгожае ў любым узросце. Прадстаўлены навукова-папулярныя кнігі беларускіх, расійскіх, замежных аўтараў у галіне фізкультуры, медыцыны, псіхалогіі, камп’ютарнай тэхнікі, а таксама літаратура для вольнага часу: па рукадзеллі, кветкаводстве, кулінарыі, садаводстве, паляванні, рыбалцы.


З 1 кастрычніка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі бібліятэкі будзе экспанавацца выстава «Стареть … не старея».


Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян старэйшага пакалення, падтрымліванне іх сацыяльнага статусу і забеспячэнне актыўнага даўгалецця з’яўляюцца найважнейшымі складаемымі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. На выставе будуць прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты, афіцыйныя выданні, навуковая і навукова-папулярная літаратура. Гэтая інфармацыя дапаможа ў вырашэнні праблем, звязаных з пенсійнымі выплатамі, сацыяльнымі ільготамі, аказаннем медыцынскай дапамогі.


3 кастрычніка ў фае бібліятэкі будзе дэманстравацца выстава «Возраст новых возможностей», арганізаваная чытальнай залай бягучых перыядычных выданняў.


На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы аб дзяржаўнай падтрымцы пажылых людзей на рынку працы і ў соцыуме, эканоміцы доўгажыхарства, культуры старэння. Цікава будзе даведацца старэйшаму пакаленню пра рэцэпты здароўя і даўгалецця, пра тое, чым заняць вольны час. Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Беларуская думка», «Трудовое и социальное право», «Белорусский экономический журнал», «Диалог», «Славянка», «Союзное государство», «Здоровый образ жизни», «Алеся», «Гаспадыня», «Кудесница», «Здоровье» і інш.


Мы віншуем наша старэйшае і мудрае пакаленне і запрашаем наведаць выставы.


Пашук Людміла Іванаўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09

Ляпешка Таццяна Пятроўна,

бібліятэкар бягучых перыядычных выданняў чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39

Марашчук Ірына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чатальный залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу