![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
11 лістапада 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся чарговыя заняткі ў рамках медыцынскага лекторыя «Будзьце здаровыя!».
«Разам супраць дыябету» — тэма сустрэчы, прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з дыябетам, які адзначаецца 14 лістапада.
Спікерам сустрэчы стаў галоўны ўрач Брэсцкага абласнога эндакрыналагічнага дыспансера Артур Станіслававіч Грыгаровіч. У ходзе выступлення ён расказаў пра асноўныя праблемы, звязаныя з захворваннямі эндакрыннай сістэмы, і перш за ўсё пра дыябет, яго формы і ўскладненні, метады лячэння, харчаванне, а таксама пра важныя прафілактычныя меры. Была агучана статыстычная інфармацыя па дыябеце ў Рэспубліцы Беларусь.
Лекцыя суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. А. С. Грыгаровіч адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў лекторыя.
Дадатковую інфармацыю можна было атрымаць з кніг, якія экспанаваліся на выставе «Дыябет: прафілактыка, лячэнне, харчаванне».
Мерапрыемства асвятляла тэлекампанія «Буг ТВ».
Інфармацыя прадастаўлена агульнай чытальнай залай
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74