![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З надыходам летніх канікулаў у дзяцей і падлеткаў з'яўляецца больш вольнага часу, што робіць іх асабліва ўразлівымі да небяспек, якія хаваюцца ў сетцы Інтэрнэт. Паважаныя бацькі, нагадваем вам аб неабходнасці быць уважлівымі да анлайн-актыўнасці вашых дзяцей. Забяспечце ім бяспечнае і прадуктыўнае выкарыстанне вольнага часу, каб мінімізаваць рызыкі, звязаныя з Интэрнэт-прасторай. А лепш за ўсё — прыводзьце сваіх дзяцей у дзіцячы і юнацкі аддзелы нашай бібліятэкі, тады лета сапраўды пройдзе з карысцю!
Пагаршэнне здароўя дзіцяці
Доўгі час, праведзены за камп’ютарам, негатыўна адбіваецца на здароўі дзяцей, асабліва на іх зроку і асанцы. Нават самае камфортнае крэсла не зможа кампенсаваць недахоп фізічнай актыўнасці, бо маладому арганізму неабходна шмат рухацца. Абмяжуйце час доступу дзіцяці да камп’ютара і гаджэтаў. Пакажыце сваім прыкладам цікавыя заняткі па-за Інтэрнэту.
Інтэрнэт-залежнасць
Інтэрнэт-залежнасць не з'яўляецца натуральнай патрэбай, як, напрыклад, неабходнасць у паветры, вадзе ці ежы. Віртуальная прастора часта становіцца месцам, дзе людзі шукаюць тое, што ім не хапае ў рэальным жыцці. Чым жа займаюцца дзеці і падлеткі ў Інтэрнэце? Даследаванні паказваюць, што каля 78% часу карысталінікі да 18 гадоў праводзяць у сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Калі ў дзіцяці няма праблем са зносінамі ў рэальным жыцці, то выкарыстанне дадатковых каналаў сувязі не прывядзе да сур'ёзных наступстваў. Аднак калі ў яго ўзнікаюць цяжкасці ў жывым узаемадзеянні, рэкамендуецца звярнуцца да псіхолага. Інтэрнэт-залежнасць тут выступае не як прычына, а як вынік існуючых праблем.
Прагляд непажаданага кантэнту
Прагляд непажаданага кантэнту (парнаграфія, сцэны гвалту і суіцыдаў) уяўляе сабой сур'ёзную праблему. Выкарыстоўвайце пошукавыя фільтры і праграмы «бацькоўскага кантролю», каб абмежаваць доступ дзяцей да такіх сайтаў. Наладзьце камп’ютар і гаджэты так, каб яны не дазвалялі дзіцяці наведваць падобныя рэсурсы.
Даверлівыя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі дапамогуць лепш, чым строгія забароны. Кібербулінг — яшчэ адна пагроза, з якой сутыкаюцца сем'і: многія бацькі не ведаюць аб праблемах сваіх дзяцей, бо 80% дзяцей маўчаць аб цкаванні.
Анлайн-шопінг таксама можа прывесці да непрыемных наступстваў. Не давайце дзецям свае прылады для гульняў ці стварыце асобныя профілі для кожнага.
Зносіны з незнаёмцамі
Не ўсе знаёмствы бяспечныя, асабліва для дзяцей, якія лягчэй паддаюцца ўплыву і могуць раскрыць асабістую інфармацыю, такую як банкаўскія дадзеныя бацькоў або планы на адпачынак. Каб прадухіліць такія сітуацыі, навучыце дзіця, што зносіны ў Інтэрнэце не адрозніваюцца ад зносін у рэальным жыцці. Не варта разлічваць на ананімнасць і публікаваць фотаздымкі, бо яны могуць застацца ў сетцы нават пасля выдалення.
Таксама існуе рызыка, што віртуальныя знаёмствы могуць перайсці ў рэальнае жыццё. На жаль, злачынцы часта знаходзяць сваіх ахвяр менавіта праз сацыяльныя сеткі і сайты знаёмстваў. Хоць віртуальны знаёмы можа аказацца добрым чалавекам, рызыка сутыкнуцца з пагрозай застаецца высокай.
Памятайце, што бяспека вашых дзяцей — у вашых руках.