Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Удзел у рабоце VI Форуму бібліятэкараў Беларусі

Удзел у рабоце VI Форуму бібліятэкараў Беларусі

Удзел у рабоце VI Форуму бібліятэкараў Беларусі

27–28 мая 2021 г. супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага на чале з дырэктарам А. Я. Стрыжэвіч прынялі ўдзел у працы VI Форуму бібліятэкараў Беларусі «Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці», які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.


Загадчык аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу В. А. Міхайлава выступіла з дакладам «Сеткавыя праекты Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага як інструмент прасоўвання бібліятэкі, кнігі і чытання». Удзельнікі секцыі «Актуальныя пытанні дзейнасці бібліятэк на сучасным этапе» даведаліся аб праектах «(Не)Кніжныя людзі», «У Брэсце — чытаць!», «Тerra incognita: паглыбленне ў эпоху», пляцоўкай для якіх сталі афіцыйныя старонкі бібліятэкі ў YouТube, Instagram, Facebook і сайт. Напаўняючы віртуальную прастору карысным, якасным і цікавым кантэнтам, бібліятэка эфектыўна наладжвае ўзаемадзеянне з людзьмі, якое мае свой працяг у рэальнай бібліятэчнай прасторы.


Завяршыўся форум выніковым пасяджэннем, на якім удзельнікі абмеркавалі вынікі плённай двухдзённай работы і выпрацавалі новыя напрамкі ўзаемадзеяння і развіцця бібліятэк краіны.



Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна,

заг. аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу


Зварот да спісу