Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Тема мира и согласия в художественной литературе»: агляд выставы ў рамках праекта «Через книгу к миру и созиданию»

«Тема мира и согласия в художественной литературе»: агляд выставы ў рамках праекта «Через книгу к миру и созиданию»

«Тема мира и согласия в художественной литературе»: агляд выставы ў рамках праекта «Через книгу к миру и созиданию»

2023 год аб'яўлены ў Беларусі Годам міру і стварэння. 20 чэрвеня 2023 г. у рамках культурна-асветніцкага праекта Брэсцкай абласной бібліятэкі «Через книгу к миру и созиданию» галоўны бібліятэкар аддзела абанемента Н. А. Равенка правяла агляд кніжнай выставы «Тема мира и согласия в художественной литературе» для Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў.


Выстава складалася з трох раздзелаў і ўключала каля 200 выданняў з фонду аддзела абанемента.


Першы раздзел «Сохраняя память — сохраняем мир» знаёміць як з класічнай літаратурай, так і з сучаснымі пісьменнікамі. Жыхарам Брэстчыны асабліва важна захаваць памяць пра мінулае сваёй малой радзімы. У гэтым дапамогуць кнігі аўтараў-землякоў: «Сяліба» Анатоля Брытуна, «Слодыч і атрута» Зінаіды Дудзюк, «Вайна» і «Пасля вайны» Уладзіміра Гніламёдава.


Цяжкі пасляваенны час апісаны ў кнігах «Детство 45–53: а завтра будет счастье» Людмілы Уліцкай, «Уроки французского» Валянціна Распуціна, «Тень каравеллы» Уладзіслава Крапівіна, «Ночевала тучка золотая» Анатоля Прыстаўкіна.


Пра лёс чалавека ў кругавароце гістарычных падзей распавядаецца ў творах Іллі Эрэнбурга («Люди, годы, жизнь»), Дзмітрыя Ліхачова («Время сближения»), Данііла Граніна («Причуды памяти»), Зоі Багуслаўскай («Предсказание»), Ліліяны Лунгіной («Подстрочник»), Аляксандра Чудакова («Ложится мгла на старые ступени») і іншых пісьменнікаў.


Хочацца асобна вылучыць сямейныя сагі — гісторыі жыцця цэлых пакаленняў, іх цяжкасцяў і радасцяў, таямніц і традыцый, расколаў і ўз'яднанняў — Наталлі Несцеравай «Жребий праведных грешниц», Вацлава Міхальскага «Весна в Карфагене», Ірыны Багданавай «Три Анны», Марыны Сцяпновай «Женщины Лазаря».


Калі заканчваюцца войны, надыходзіць час міру і стварэння. Раздзел «Созидание» прысвечаны працоўным будням у самых розных сферах жыццядзейнасці чалавека. Гэта і прафесія ўрача, лепшых з якіх называюць другімі пасля Бога (Фёдар Вуглоў «Будни хирурга», Абрахам Вергезэ «Рассечение Стоуна»); прафесія следчага (Мікалай Чаргінец «За секунду до выстрела», «Вам задание»; Уладзімір Чванаў «По следам “Чёрной кошки”»; Аркадзь і Георгій Вайнеры «Место встречи изменить нельзя») і многія іншыя прафесіі.


Трэці раздзел «Время мира — время жизни» прысвечаны творам аб простых жыццёвых радасцях — сям'і, сямейных традыцыях, духоўнасці. У ім прадстаўлены кнігі Наталлі Ігнаценкі і Аляксандра Радзькова «Маленькие истории большой семьи», Эльчына Сафарлі «Рецепты счастья», і інш.


Прыемна адзначыць, што многія слухачы агляду сталі чытачамі бібліятэкі і ўзялі кнігі, якія зацікавілі, каб прачытаць іх дома.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу